Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

З рабочым візітам Капыльскі ТЦСАН наведала міністр працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь Ірына Касцевіч

14.02.2022

Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінаблвыканкама Тамара Красоўская, старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык і член Нацыянальнай паралімпійскай зборнай па плаванні, заснавальнік дабрачыннага фонду Аляксей Талай.

Падчас наведвання названай сацыяльнай установы адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная гістарычнай для нашай краіны падзеі — рэферэндуму па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

«Сапраўды, як сыходзяцца ў агульным меркаванні многія эксперты, абноўленая Канстытуцыя - гэта Канстытуцыя будучыні, на падставе якой будуць жыць новыя пакаленні беларусаў. Але пры гэтым вельмі важна пачуць меркаванне прадстаўнікоў старэйшага пакалення, прымудронага жыццёвым вопытам і данесці асноўныя моманты не толькі дзяржаўнай палітыкі і комплексу мер у адносінах да пажылых грамадзян, але і змены, якія ўносяцца ў Асноўны Закон краіны. Тым больш сёння практычна кожны чацвёрты жыхар краіны - гэта чалавек пенсійнага ўзросту. І амаль 16% насельніцтва складаюць людзі ва ўзросце 65 гадоў і старэй» — адзначыла Ірына Касцевіч.

У праекце Канстытуцыі захоўваецца сацыяльна арыентаваны вектар нашай дзяржавы, у рамках якой будуецца наша праца. У краіне створана заканадаўчая база, якая вызначае дзяржаўную палітыку ў дачыненні да працы з пажылымі людзьмі, выбудавана і дзейнічае сістэма мер, накіраваных на забеспячэнне жыццядзейнасці і паўнапраўнага ўдзелу пажылых грамадзян у жыцці грамадства. Гэта комплекс ільгот і гарантый, мер сацыяльнай падтрымкі, мерапрыемствы дзяржаўных праграм.

Асаблівай увагі заслугоўвае гісторыя Аляксея Талая. Гэта наглядны прыклад таго, як не зламацца ў жыцці, як не толькі выжыць самому, але і быць карысным сваёй сям'і, грамадству і краіне ў цэлым. Аляксей Талай - патрыёт Беларусі з вялікай літары, ён уваходзіць у склад Канстытуцыйнай камісіі, актыўна ўдзельнічае ў абмеркаванні дапаўненняў і змяненняў Асноўнага Закона. На сустрэчы ў Капыльскім ТЦСАН Аляксей Талай адзначыў, што сёння мы знаходзімся на завяршальнай стадыі канстытуцыйнай рэформы. Праект Асноўнага Закона актыўна абмяркоўваўся на дыялогавых пляцоўках па ўсёй краіне. Гэта як раз той выпадак, калі кожны будуе заўтра сваёй краіны. – Цяпер, калі ўсенароднае абмеркаванне завяршылася, важна тлумачыць, чаму мы як грамадзяне павінны прыйсці на выбарчыя ўчасткі на маючы адбыцца рэферэндум і прагаласаваць за мір, згоду, бяспеку і годную будучыню, - акцэнтаваў Аляксей Талай. - Улічваючы сітуацыю на межах нашай Айчыны, мы будзем сутыкацца са знешнімі пагрозамі, таму мы павінны засцерагчыся, умацавацца па лініі дзяржаўнасці і суверэнітэту, каб эфектыўна ім супрацьстаяць.

Гаворачы аб Канстытуцыі, ён адзначыў, што ў цэлым дакумент вельмі пазітыўны, у ім ёсць паняцце дзяржаўнай ідэалогіі, што вельмі важна.

У завяршэннi мерапрыемства адбылося ўзнагароджанне маладзёжных актывістаў, якія працуюць у сацыяльных установах Мінскай вобласці.

Дзіяна Ткачэнка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы