Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лепшыя афіцэры - на Капыльшчыне

21.02.2022

Напярэдадні найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі ў краіне - рэферэндуму па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь - у Цэнтральным Доме афіцэраў адбылося пасяджэнне Мінскага абласнога Савета грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў», на якім былі прааналізаваны і разгледжаны вынікі дзейнасці арганізацыі ў 2021 годзе.

У працы Савета прыняў удзел і выступіў намеснік старшыні Рэспубліканскага Савета грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз афіцэраў» палкоўнік у адстаўцы Васіль Скрыннікаў. Ён заклікаў членаў Беларускага саюза афіцэраў падтрымаць зварот Гродзенскай абласной арганізацыі - узяць актыўны ўдзел у рэспубліканскім рэферэндуме.

Старшыня абласнога Савета, які выступіў на паседжанні, палкоўнік у адстаўцы Уладзімір Белавусаў адзначыў, што большасці арганізацый БСА атрымалася захаваць колькасць на ранейшым узроўні, згуртаваць свае шэрагі, павысіць арганізаванасць і эфектыўнасць працы. Па выніках года лепшай арганізацыяй Беларускага саюза афіцэраў у групе «Б» прызнана Капыльская раённая (старшыня - старшы прапаршчык у адстаўцы Аляксандр Пякарскі), якой трэці раз запар уручаны Пераходзячы сцяг.

Рашэннем Рэспубліканскага Савета за значны ўклад у працу па арганізацыі ваенна-патрыятычнага выхавання насельніцтва, падрыхтоўку дапрызыўнай моладзі да вайсковай службы намеснік старшыні Савета раённай арганізацыі Барыс Дзенісюк узнагароджаны знакам «За актыўную працу» і граматай за актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Беларускі саюз афіцэраў для краіны патрыётаў гадуе».

Складнікі поспеху - гэта згуртаваны калектыў афіцэраў, якія знаходзяцца на службе ва Узброеных Сілах, афіцэраў запасу і ў адстаўцы, якія штодня перадаюць моладзі свой вопыт і веды, выступаюць за захаванне галоўных каштоўнасцей беларускага грамадства - міру, стабільнасці і бяспекі на роднай зямлі. Сярод іх - начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Сяргей Маргалік, старшыня РАС ДТСААФ маёр запасу Аляксандр Касінскі, старшыня РА ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Уладзімір Лукашэвіч, палкоўнік у адстаўцы Алег Сівец, малалетні вязень фашызму капітан у адстаўцы Яўген Сівец, старшы лейтэнант запасу Антон Шышмароў і інш.

Дзейнасць раённай арганізацыі ажыццяўлялася ва ўзаемадзеянні з органамі дзяржаўнага і мясцовага кіравання, установамі адукацыі і культуры, прадпрыемствамі і грамадскімі арганізацыямі. Істотную інфармацыйна-прапагандысцкую падтрымку аказаў калектыў рэдакцыі газеты «Слава працы».

Наш кар.

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы