Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі

22.02.2022

У Беларусі стартавала датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі. Яно пройдзе ў Беларусі з 22 па 26 лютага ўключна. Загадзя могуць прагаласаваць выбаршчыкі, якія не змогуць гэтага зрабіць у дзень правядзення рэферэндуму 27 лютага, паведамляе БЕЛТА.

На тэрыторыі Беларусі створана 5510 участкаў для галасавання. У Брэсцкай вобласці - 883, Віцебскай - 714, Гомельскай - 977, Гродзенскай - 608, Мінскай - 929, Магілёўскай - 707, Мінску - 692. 217 участкаў - у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, у стацыянарных умовах, 12 - у воінскіх часцях.

Участкі для галасавання адкрыты з 10.00 да 14.00 і з 16.00 да 19.00. Афіцыйнага пацверджання прычын, па якіх чалавек не можа прагаласаваць у асноўны дзень, не трэба. Пры сабе выбаршчыку трэба мець пашпарт. Бюлетэнь выдаецца таксама пры прад'яўленні ваеннага білета (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовага пасведчання работніка дзяржоргана (арганізацыі), правоў кіроўцы. Прагаласаваць можна і па пенсіённым пасведчанні, пасведчанні інваліда (пры наяўнасці фатаграфіі), студэнцкім білеце. Калі выбаршчык страціў пашпарт ці яго скралі, то на ўчастак яму трэба ўзяць з сабой даведку з органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна.

На рэферэндум вынесена адно пытанне: ці прымаеце вы змяненні і дапаўненні Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь?

Паставіць сваю адзнаку ўдзельнікі рэферэндуму павінны будуць у адным з двух квадратаў, адпаведна «за» і «супраць». Прычым знак у адным з квадратаў можна ставіць абсалютна любы. Калі адзнака будзе пастаўлена ў двух квадратах або не будзе пастаўлена ні ў адным, то такі бюлетэнь будзе прызнаны несапраўдным.

Рэферэндум праводзіцца шляхам усеагульнага, свабоднага, роўнага і тайнага галасавання. Права ўдзельнічаць у ім маюць грамадзяне, якія дасягнулі 18 гадоў. Кожны ўдзельнік рэферэндуму галасуе асабіста.

Рэферэндум лічыцца адбыўшымся, калі ў ім узялі ўдзел больш за палову грамадзян, унесеных у спісы для галасавання.

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы