Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У гімназіі № 1 г. Капыля адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя рускім і беларускім пісьменнікам

02.03.2022

Падчас тыдня рускай і беларускай мовы, якi прайшоў у гімназіі № 1 г. Капыля, адбыліся мерапрыемствы, прысвечаныя рускім і беларускім пісьменнікам. А завяршыўся тыдзень балем літаратурных герояў (на здымку).

Яго арганізатарам стала настаўнік рускай мовы і літаратуры Жанна Прохарава, а ўдзел прымалі навучэнцы 9-11 класаў.

Баль пазнаёміў маладое пакаленне з танцавальнай культурай свету і заахвоціў цікавасць да чытання літаратуры рускіх класікаў. На сцэне з'явіліся літаратурныя персанажы: пара Грыневых,  князь Пячорын і Бэла, Яўген Анегін і Таццяна, графіня Наталля Растова і князь Андрэй Балконскі, граф П'ер Безухаў. Рабяты ўспомнілі аповесць А.С. Пушкіна «Капітанская дачка», а таксама вядомыя раманы: М.Ю. Лермантава - «Герой нашага часу», А.С. Пушкіна - «Яўген Анегін» і Л.М. Талстога - «Вайна і мір».

Дам і кавалераў аб'ядналі ўсім вядомыя танцы: вальс, паланэз і мазурка. Паміж танцамі прагучалі знакамітыя рамансы: «Песенька кавалергарда» на словы Б. Акуджавы і музыку І. Шварца, «Пра беднага гусара» на словы М. Цвятаевай і музыку А. Пятрова.

Літаратурны баль быў напоўнены цікавымі фактамі аб танцавальнай культуры XVIII-XIX стст. Так, напрыклад, гледачы даведаліся, што знакаміты танец «Полька» насамрэч узнік зусім не ў Польшчы. Гэта найперш заслуга Чэхіі, якая стала стваральнікам танца яшчэ ў XIX стагоддзі.

Не абышлося і без цёплых слоў: кожны глядач атрымаў стужачку з прыемнымі пажаданнямі.

Раман Марукін,

навучэнец 10 класа гімназіі № 1 г. Капыля

крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы