Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Таццяна Волкава: «Важна захаваць традыцыі продкаў»

04.03.2022

Дырэктар раённага цэнтра ткацтва, народны майстар Беларусі Таццяна Волкава вядома не толькі на Капыльшчыне, але і далёка за яе межамі.

З самага ранняга дзяцінства дзяўчынка пачала праяўляць цікавасць да творчасці. Першыя навыкі рукадзелля Таццяна атрымала ад бабулі, затым ад мамы яна навучылася вязаць. А сваімі настаўнікамі, якія навучылі сакрэтам і тонкасцям ткацтва, лічыць народных майстроў Валянціну Міхайлаўну Кіеню і Валянціну Кузьмінічна Гладкую.

Ткацтва з'яўляецца візітнай карткай нашага раёна, таму ўся дзейнасць Таццяны Волкавай накіравана на паглыбленне цікавасці да яго адраджэння, захаванне і развіццё. Спектр дзейнасці досыць шырокі: пошукавая, культурна-асветніцкая і адукацыйная праца па народнаму мастацкаму ткацтву і вышыўцы, арганізацыя гурткоў па навучанні моладзі старадаўнім рамёствам, выраб сувенірнай прадукцыі, удзел у святах і конкурсах рознага роду. Асартымент тканых вырабаў досыць шырокі: пасцельная бялізна, ручнікі, дыванкі, сурвэткі, дываны, паясы, закладкі, сумкі, лялькі. У сваім рамястве Таццяна абапіраецца на мясцовыя традыцыі, творча іх развівае, многія ўзоры стварае сама, імкнучыся спалучаць запаветы продкаў і сучасныя тэндэнцыі. На ручніках пераважаюць традыцыйныя беларускія сімвалы, зоркі і кветкі, геаметрычныя матывы і палоскі. Майстэрству ткацтва навучыла і сына Рамана.

крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы