Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дзень беларускай міліцыі ў раённым цэнтры культуры сабраў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў

04.03.2022

Дзень беларускай міліцыі ў раённым цэнтры культуры сабраў супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія з гонарам і поўнай адказнасцю служаць сваёй Радзіме і народу.

На свята прыйшлі ганаровыя госці, супрацоўнікі праваахоўнай сістэмы, ветэраны органаў унутраных спраў, іх родныя і блізкія.

Віншуючы з прафесійным святам супрацоўнікаў праваахоўных органаў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык адзначыў, што Дзень міліцыі - гэта свята тых, хто не шкадуючы сябе штодня супрацьстаіць злачыннасці, гарантуе бяспеку на вуліцах гарадоў і пасёлкаў, хто першы прыходзіць да ўсіх трапіўшых у бяду.

Афіцыйнай і ўрачыстай часткай мерапрыемства стала ўзнагароджанне супрацоўнікаў, якія дасягнулі высокіх вынікаў у службовай дзейнасці.

Медаллю «За бездакорную службу» 3 ступені ўзнагароджаны маёр міліцыі Руслан Бабкоў.

Граматай УУС Мінаблвыканкама за праяўленую прафесійную ініцыятыву і забеспячэнне высокай эфектыўнасці працы адзначаны: маёр міліцыі Віктар Борыс, капітаны міліцыі Вадзім Захарэвіч і Яўген Клыга.

Сярод узнагароджаных Падзякамі УУС Мінаблвыканкама маёр міліцыі Арцём Мароцкі, старшы сяржант міліцыі Яўген Місючэнка, сяржант міліцыі Кірыл Падгалы.

Акрамя таго, Падзяка старшыні Капыльскага райвыканкама абвешчана старшаму лейтэнанту міліцыі Крысціне Харужай, лейтэнанту міліцыі Раману Русаковічу.

Па традыцыі на сцэну ўзнімаліся лепшыя супрацоўнікі РАУС, якія ўдастоены і іншых узнагарод.

Словы ўдзячнасці прагучалі і для ветэранаў органаў унутраных спраў. Дзякуючы іх актыўнаму ўдзелу і неацэннаму ўкладу ў жыцці калектыва захоўваюцца і працягваюцца найлепшыя традыцыі беларускай міліцыі.

Пасля ўрачыстай часткі прайшла канцэртная праграма, якую правялі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці раённага цэнтра культуры.

Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы