Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Кіроўца філіяла «Аўтобусны парк № 21« ААТ «Мінаблаўтатранс» Рыгор Холад у прафесіі больш за дваццаць гадоў

04.03.2022

Кіроўца філіяла «Аўтобусны парк № 21» ААТ «Мінаблаўтатранс» Рыгор Холад у прафесіі больш за дваццаць гадоў. Ён вырашыў працягнуць працоўную дынастыю, паколькі прыкладам стаў бацька, які каля трыццаці гадоў таксама працаваў у аўтапарку.

- Я стаў кіроўцам аўтобуса, таму што люблю гэту прафесію з дзяцінства. Колькі сябе памятаю, заўсёды любіў тэхніку, прычым не толькі ездзіць, але і разбірацца ў ёй – сціпла кажа Рыгор Рыгоравіч. - З задавальненнем дапамагаў бацьку з рамонтам аўтобуса: разумеў тэхнічныя прылады, умеў па розных прыкметах выяўляць і выпраўляць паломкі, бо разам круцілі гайкі і балты.

Аўтобус пад кіраваннем дасведчанага кіроўцы ў асноўным курсіруе па прыгарадных маршрутах: Смолічы, Вясёлае, Чырвоная Дубрава. Абслугоўвае таксама і школьны маршрут, у прыватнасці аграгарадок Цімкавічы. Калегам Рыгор жадае, у першую чаргу, цярпення і ўстойлівага разумення таго, што ўсе ўдзельнікі дарожнага руху павінны з павагай ставіцца адзін да аднаго.

- Пасажыры сустракаюцца розныя, бываюць і злыя, але ў асноўным добразычлівыя і ветлівыя. Галоўнае - любіць тую справу, якой ты займаешся, адказна ставіцца да сваёй працы – адзначае Рыгор Холад.

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы