Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Лэдзі ў пагонах, ці як гэта быць жанчынай-следчым

09.03.2022

Думаю, многія з нас не раз чулі: «Не жаночая гэта справа - пагоны на плячах насіць». Аднак знойдуцца свае аргументы на карысць таго, як выразна выконваць свае службовыя абавязкі і пры гэтым заставацца абаяльнай жанчынай і  любячай маці.

Дарэчы, па выніках працы за мінулы год яна стала лепшым следчым Мінскай вобласці.

Шлях у прафесію

У школьныя гады Надзея была актыўнай і дапытлівай вучаніцай з шырокім колам інтарэсаў. У тую пару, калі перад чалавекам на парозе сталення адчынены сотні дарог, цяжка абраць адну-адзіную. Мусіць, пачуццё справядлівасці, узнаўлення яе ў гэтым міры падштурхнула дзяўчыну ў старэйшых класах абраць Акадэмію МУС і ў наступным працаваць следчым. У прафесіі Надзея ўжо больш за дзесяць гадоў. І, як яна сама адзначае, ні кроплі не шкадуе.

На працы - следчы…

Галоўная задача следчых - усебакова, аб'ектыўна і аператыўна расследаваць злачынствы, абараняць правы і законныя інтарэсы грамадзян і дзяржавы. І калі ахарактарызаваць тыповы партрэт злачынца, то, на думку старэйшага следчага Драбушэвіч, усё залежыць ад складу злачынства. Напрыклад, асобы, якія ўчынілі крадзяжы.

- Я б сказала, што за час маёй працы да дадзенай катэгорыі ставяцца грамадзяне сярэдняга ўзросту, непрацуючыя, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі, - распавядае маёр юстыцыі. - Як правіла, раней неаднаразова судзімыя, якія не знаходзяць нічога лепшага, як зноў ступіць на «крывую» дарожку. Лічу, што фраза з фільма «Джэнтльмены поспеху»: «Выкраў, выпіў – у турму!», – як раз адлюстроўвае сутнасць паводзінаў злачынцы. Пра некаторыя крымінальныя справы следчаму даводзіцца думаць і пасля заканчэння працоўнага часу: не даюць спакою некаторыя ідэі, думкі, следчыя дзеянні, бо за кожнай крымінальнай справай - нечы лёс.

- Калі ўнікаеш у абставіны здзейсненага злачынства, бывае шкада не толькі пацярпелых, але часам і падазраваных, так як злачынства можа быць здзейснена з прычыны збегу акалічнасцяў, па неасцярожнасці і г.д., - працягвае следчы. - Кожную гісторыю прапускаеш «праз сябе». У такія моманты важна памятаць, што ты знаходзішся на службе, пакідаць эмоцыі і выразна выконваць сваю працу ў адпаведнасці з законам.

Калі гаворка заходзіць пра сям'ю, праніклівы погляд Надзеі становіцца мякчэй. Вольнага часу ў маёй суразмоўніцы менш, чым хацелася б, але ўсё ж такі знаходзіць час для хатніх клопатаў. «Святымі» днямі лічыць выхадныя: па традыцыі для чатырохгадовай дачушкі рыхтуе смачныя аладкі і каўбаскі на мангале з бульбяным пюрэ. - Увесь вольны час імкнуся надаваць сваёй дачцэ Ясеніі, - працягвае Надзея. - Разам наведваем басейн, ходзім на прагулкі, любуемся прыродай, такім чынам яшчэ і ўмацоўваем здароўе. Сямейныя святы - гэта заўсёды імпрэза: з сястрой і братам збіраемся ў бацькоўскай хаце за святочным сталом.

Поспех залежыць не ад полу

- Быць жанчынай у следчым аддзеле нялёгка - гэта праўда, - адзначае Надзея. - Даводзіцца несці службу нароўні з мужчынамі, і попыт з цябе адпаведны. Але лічу, што поспех залежыць не ад полу, а ад таго, наколькі чалавек гатовы аддаць сябе справе. Тут важна быць працавітым, настойлівым, смелым, граматным, трэба ўмець правільна планаваць працу - і тады з усім можна справіцца.

Таццяна Бохан

крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы