Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Навучэнцы сярэдняй школы № 3 г. Капыля здзейснілі экскурсію па месцах баявой славы раёна

11.03.2022

У рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў навучэнцы 8-х класаў сярэдняй школы №3 г. Капыля здзейснілі экскурсію па месцах баявой славы Капыльскага раёна. Экскурсаводам выступіў старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ маёр запасу Аляксандр Касінскі.

Спачатку мы накіраваліся ў аграгарадок Старыца. Пра вайну тут нагадвае некалькі абеліскаў. Аляксандр Іванавіч распавёў аб далёкіх 40-х гадах і падзеях, якія праходзілі ў дадзенай мясцовасці. На тэрыторыі гэтай вёскі адбылося два баi. Першы - 3-4 ліпеня 1941 года. Фашысты не разлічвалі на тое, што тут хтосцi акажа супраціў. Але да Старыцы выйшлі чырвонаармейцы. Разгарэўся бой. Батарэі 287-га артылерыйскага палка пад камандаваннем Івана Усцінава ўдалося вырвацца. Астатнім не пашанцавала. 180 воінаў і іх камандзіраў аддалі свае жыцці за Радзіму. Другі бой разгарэўся 7 лістапада 1942 года. Людзі вырашылі адзначыць 25-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Старыцкім лесе, тут сабралася некалькі партызанскіх атрадаў. Хтосці далажыў немцам і гітлераўцы кінулі вялікія сілы, каб ліквідаваць партызан і мірнае насельніцтва. У гэтым баі загінула велізарная колькасць фашыстаў і, што самае сумнае, нашых землякоў. Прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых.

Наступны прыпынкам нашай экскурсіі стаў музей імя I. С. Трацеўскага ў Слабадакучынскай сярэдняй школе. Тут пануе атмасфера ваеннай пары. Кіраўнік музея Барыс Мікалаевіч Дзенісюк сумесна з навучэнцамі школы правялі для нас аглядную экскурсію па музеі. Мы змаглі ўбачыць ваенную форму савецкага дэсантніка, зброю Вялікай Айчыннай вайны, дакументы і фотаздымкі.

Затым мы адправіліся ў агароднік Лясное, дзе ўсклалі кветкі да помніка Героя Савецкага Саюза Вікенція Драздовіча. Ён з ліпеня 1942 года быў камандзірам узвода партызанскага атрада імя Р. Катоўскага брыгады імя К. Е. Варашылава. Загінуў у Лаўскім баі і пахаваны ў брацкай магіле в. Клецішча.

Таксама мы пабывалі на месцы, дзе 3 снежня 1942 года адбыўся знакаміты Лаўскі бой, аб якім шмат напісана. Карнікі хацелі акружыць партызанскую брыгаду імя К. Я. Варашылава. Камандзіру аднаго з узводаў атрада імя Катоўскага Вікенцію Драздовічу было загадана затрымаць наступ ворага на 2 гадзіны. Яны пратрымаліся 4 гадзіны і ў выніку васьмі нападаў гітлераўскіх салдат усе 18 чалавек партызанскай засады гераічна загінулі. Але і каля 80 фашыстаў знайшлі тут магілы. Вікенцій Драздовіч пасмяротна ўдастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза, а радавых байцоў пасмяротна прадставілі да ордэнаў Айчыннай вайны I ступені. Яму, самаму старэйшаму ўдзельніку Лаўскага бою, быў 31 год, а самаму малодшаму, Уладзіміру Качаноўскаму - 16.

У Лаўскім лесе ёсць месца дыслакацыі партызанскага лагера. Тут знаходзяцца некалькі зямлянак, дзе можна даведацца, як у гады вайны жылі партызаны.

Завяршылася наша экскурсія ў горадзе Капылі ля помніка воінам-інтэрнацыяналістам. Яна аказалася вельмі цікавай. Усё яшчэ раз пераканаліся, колькі гора і пакут прыносіць вайна. Мы, маладое пакаленне, жывем у мірны час і пра вайну ведаем толькі па расказах ветэранаў, кінафільмаў і кнігах, таму мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб захаваць мір на зямлі.

Паліна БОХАН, навучэнка 8 класа ДУА «Сярэдняя школа №3 г. Капыля»

крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы