Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Памятаць герояў

12.03.2022

Як грамадзянка Рэспублікі Беларусь і дырэктар раённага краязнаўчага музея я рада таму, што 2022 год абвешчаны Годам гістарычнай памяці і што апошнім часам вялікая ўвага надаецца патрыятычнаму выхаванню.

Мяне абурала, як за мяжой у апошнія гады маўкліва зносілі помнікі і цешыла з'яўленне новых экспазіцыйных прастор у нашай рэспубліцы. Музей увесь час займаўся захаваннем гістарычнай памяці. Так, як сказаў наш Прэзідэнт, мы не вялі войнаў памяці ў мэтах умацавання дзяржаўнасці, імкнуліся не кранаць нацыянальныя пачуцці тых, з кім калiсцi жылі. А падстаў у нас было і ёсць дастаткова!

Свайго дзеда па татавай лініі я не памятаю (я была маленькай, калі ён памёр). І не ведала свайго дзядзьку - татавага старэйшага брата маёра Валчкевіча Мікалая Сцяпанавіча, які не вярнуўся з Вялікай Айчыннай вайны. У нас не было ягонай фатаграфіі. Ваяваў - вось і ўвесь сказ. Яшчэ было далёка да 2007 года. Бо менавіта тады выйшаў загад № 181 міністра абароны РФ «Аб рассакрэчванні архіўных дакументаў Чырвонай арміі і Ваенна-Марскога Флота за перыяд Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гадоў» і быў створаны сайт Памяць народа, дзе я прачытала аб баявым шляху Мікалая Сцяпанавіча. Да таго часу ўжо не было таты. Яму споўнілася 11 год, калі пачалася вайна. А «Мікалай Сцяпанавіч Валчкевіч нарадзіўся 29 мая 1919 года», – падказвае мне віртуальная прастора. З фатаграфіі на мяне глядзіць афіцэр, які пасля прайшоў амаль усю вайну з 1939 па 1945 год.

Я прагна гартаю электронныя дакументы: спісы частак, узнагародныя дакументы, картатэку асабістых спраў палітработнікаў, данясенні аб стратах, загады аб узнагароджанні, загады аб выключэнні са спісаў, гляджу галерэю «Дарога памяці». Чытаю: «З пачатку Айчыннай вайны камандзір танкава-знішчальнай роты, затым начальнік штаба 1048-га стралковага палка 289-й стралковай дывізіі. За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяву пры гэтым доблесці і мужнасці ад імя Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР у 1943 годзе ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені, у 1944 году – ордэнам Айчыннай вайны II ступені. Двойчы паранены, другое раненне цяжкае. Як найлепшы прызначаны начальнікам аператыўнага аддзела дывізіі.

Даведка: Асноўнай задачай аператыўнага аддзела (аператыўнага кіравання, аператыўнага аддзялення) з'яўляецца выпрацоўка аператыўна-тактычных разлікаў пры разгортванні ваенных (баявых) дзеянняў для іх далейшага прадастаўлення камандаванню. Пасля прыняцця камандзірам канкрэтнага баявога рашэння аператыўны аддзел даводзіць яго да вайсковых злучэнняў у выглядзе баявога загада або распараджэння, адначасова забяспечваючы кантроль за яго выкананнем. Гэта аператыўная работа ажыццяўляецца пры шчыльным узаемадзеянні з іншымі аддзеламі гэтага штаба і з упраўленнямі вышэйстаячых штабоў. Начальнік аператыўнага аддзела штаба, як правіла, з'яўляецца намеснікам начальніка штаба). Ваяваў на Паўночна-Заходнім, Паўднёвым і Карэльскім франтах. З 1938 года член УЛКСМ, а з 1942 года - член ВКП(б)»..

12 03 22 65

Чытаю апісанне подзвігаў і на карце гляджу баявы шлях дывізіі. Удзельнічаў у вызваленні Польшчы. 17 студзеня 1945 года была вызвалена Варшава. Да пачатку лютага гэтага ж года злучэнне Першага Беларускага фронта маршала Жукава выйшла да Одэра. У наступныя месяцы Чырвоная армія і часткі Войска Польскага, якія ўваходзілі ў яе склад, працягвалі вызваленне Польшчы.

Даведка: Войска Польскае стала асновай для ўзброеных сіл краіны, а Маршалам Польшчы да 1956 года быў Маршал СССР К.К. Ракасоўскі. У той жа час у тыле савецкіх частак дзейнічалі атрады так званай Арміі Краёвай, падпарадкаваныя польскаму эмігранцкаму ўраду.

Яны стралялі ў спіны савецкім салдатам, здзяйснялі дыверсіі. І гэта іх нашчадкі страляюць зараз у спіны салдат, якія аддалі свае жыцці за свабоду польскага народа, зносячы помнікі і здраджваючы памяцi. За вызваленне Польшчы аддалі жыцці 600 тысяч савецкіх байцоў і камандзіраў. Памяць аб салдатах Чырвонай арміі і Войска Польскага свяшчэнна, іх подзвіг не можа быць забыты.

Да Вялікай Перамогі заставалася няшмат – 2 месяцы, калі 2 сакавіка 1945 года Мікалая Валчкевіча атруцілі. А да страшных падзей Вялікай Айчыннай былі ваенна-пяхотнае вучылішча і служба інспектарам пажарнай аховы ў нашым родным Капылі. Пахаваны ён у Польшчы.

12 03 22 66

На заднім плане - пажарная частка

…І трэба ж, каб пару дзён таму мне ў рукі трапілі дзве маленькія пажоўклыя фатаграфіі з няпоўнай выявай драўлянага будынка, дзе ў Капылі размяшчалася пажарная служба ў 60-я гады (я так доўга іх шукала – гэта была чорная пляма ў фотагісторыі нашага горада).

Час і памяць усё расстаўляюць па сваіх месцах. Гэта яшчэ адна памяць у нашай сям'і, у гісторыі нашага горада, нашай краіны аб той жудаснай вайне.

Валянціна ШУРАКОВА,

дырэктар Капыльскага раённага краязнаўчага музея

«СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы