Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У абласным конкурсе «Захаваем прыроду разам» сярэбраным прызёрам стаў Мажскі КПК дзіцячы сад-пачатковая школа

12.03.2022

У абласным конкурсе па стварэнні экалагічных відэаролікаў «Захаваем прыроду разам» сярэбраным прызёрам стаў Мажскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-пачатковая школа.

На конкурс паступіла больш за 100 відэаролікаў, з якіх былі адабраны найлепшыя. Вучні Капыльшчыны прадставілі відэаролік «Рабі як мы!». Другакласнікі Дзіяна Гурыновіч і Фларыян Карпучок за паўтары хвіліны дакладна і разважліва расказалі, як трэба ставіцца да прыроды і якая карысць ад раздзельнага збору смецця.

– Паколькі відэаролікі былі прысвечаны экалагічнай тэматыцы, арыентаваны на экалагічную асвету і прапаганду актыўнай практычнай прыродаахоўнай дзейнасці, у першую чаргу мы пастараліся яго зрабіць цікавым, – гаворыць настаўнік пачатковых класаў Мажскага КПК дзіцячы сад-пачатковая школа Анастасія Васілевіч. - Атрыманая ўзнагарода - гэта яркая падзея не толькі для рабят, але і для ўсёй школы. Гэта вялікі вопыт і стымул удзельнічаць у падобных конкурсах і надалей.

Таццяна Бохан

крыніца http://www.kopyl.by

На здымку: Фларыян Карпучок і Дзіяна Гурыновіч з педагогамі Аксанай Халыкінай і Анастасіяй Васілевіч.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы