Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Сельскагаспадарчыя палы, выпальванне сухой расліннасці і спальванне любых адходаў на адкрытай мясцовасці забаронены

12.03.2022

Капыльская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае, што сельскагаспадарчыя палы, выпальванне сухой расліннасці і спальванне любых адходаў на адкрытай мясцовасці забаронены.

Каментуе галоўны спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй ЦВІРКО:

– З надыходам вясны пасля сходу снежнага покрыва на тэрыторыі рэспублікі, як правіла, узнікае вельмі складаная пажаранебяспечная абстаноўка. Паўсюдна ўздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак, на лугах, узлесках лесу дапушчаецца выпальванне леташняй сухой травы, на палях спальваецца іржышча, пажніўныя рэшткі, сцірты з саломай, разводзяцца вогнішчы і спальваецца смецце, што ў шэрагу выпадкаў прыводзіць да ўзнікнення пажараў у лясах і на тарфяніках. Штогод 10-12% лясных пажараў узнікае з прычыны правядзення веснавых выпальванняў.

Устаноўлена, што ў выніку выпальвання сухой расліннасці згараюць не толькі сухія травы, але і карысныя расліны, пашкоджваецца іх каранёвая сістэма, агнём знішчаецца насенне і карысная фауна. У верхніх пластах глебы (5-10 см) утрымоўваецца каля 90% расліннай і жывёльнай разнастайнасці лугавых экасістэм, таму прыродзе наносіцца незаменная шкода. У агні гінуць не толькі расліны, у полымі гінуць жывёлы, птушкі, казуркі і мікраарганізмы. Выпальванне сухой расліннасці выклікае гібель кладак і месцаў гнездзішчаў крыжанкі, чыбіса, бакаса, аўсянкі, жаўрука і іншых птушак, гнездавы перыяд якіх пачынаецца ў пачатку красавіка. Працэс гарэння суправаджаецца таксама выкідам у атмасферу вуглякіслага газу, згарае кісларод. У агні згараюць рэшткі ўгнаенняў і ядахімікатаў, утвараючы таксічныя злучэнні. Пры спальванні травы каля аўтадарог у паветра паднімаюцца цяжкія металы і прадукты распаду радыёактыўных элементаў. Правядзенне выпальванняў часта прыводзіць да ўзгарання тарфянікаў і лясных масіваў, знішчаючы каштоўныя пароды драўніны, выклікаючы гібель дзікіх звяроў і птушак, ягаднікаў і грыбніц.

Адначасова трэба памятаць, што ў  адпаведнасці з артыкулам 16.40 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях выпальванне сухой расліннасці, траў на пні, а таксама іржышча і пажніўных астаткаў на палях або непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў цягне накладанне штрафу ў памеры ад 10 да 30 базавых велічынь. А вось за парушэнне правілаў абыходжання з адходамі, у тым ліку іх несанкцыянаванае спальванне, цягне накладанне штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь і матэрыяльную адказнасць (кампенсацыя прычыненай шкоды навакольнаму асяроддзю).

Аднак, на вялікі жаль, ёсць выпадкі безадказнага стаўлення некаторых грамадзян і службовых асоб прадпрыемстваў і арганізацый раёна да прыроднага асяроддзя. Не задумваючыся аб наступствах, яны падпальваюць усюды сухую траву, выпальваюць пажніўныя рэшткі і наносяць незаменную шкоду прыродзе.

Таццяна Бохан

крыніца http://www.kopyl.by

Фота мае ілюстрацыйны характар.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы