Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Чыгунка - крыніца павышанай небяспекі!

05.04.2022

Чыгунка - крыніца павышанай небяспекі! Аднак не ўсе грамадзяне задумваюцца над тым, чым жа пагражае неасцярожнасць на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Жаданне скараціць шлях, залішняя паспешнасць, грэбаванне элементарнымі правіламі паводзін, няўважлівасць пры пераходзе чыгуначных шляхоў і знаходжанне паблізу цягніка, які рухаецца, часта прыводзяць да незваротных трагедый. Штогод пад коламі электрацягнікоў атрымліваюць траўмы і гінуць грамадзяне розных узроставых груп: ад маленькіх дзяцей да састарэлых. Сумную статыстыку папаўняюць усе новыя выпадкі - і віной таму не толькі выпадковасць, крайняя няўважлівасць, але і праславуты алкагольны фактар. У 2021 годзе на аб'ектах чыгуначнага транспарту Мінскай вобласці ў выніку няшчасных выпадкаў пацярпелі 36 чалавек, (у 2020 годзе - 31). Колькасць смяротных выпадкаў дасягнула - 22, 10 грамадзян атрымалі траўмы і 4 чалавекі скончылі жыццё самагубствам. У выніку надзвычайнага здарэння на чыгунцы пацярпелі 6 пенсіянераў і 1 непаўналетняе дзіця. Бацькам варта часцей абмяркоўваць з дзецьмі тэму бяспекі на чыгунцы, расказваць ім аб правілах паводзін. Выклікае занепакоенасць тым, што дарослыя людзі не толькі не звяртаюць увагі на дзяцей, якія гуляюць паблізу чыгуначнага палатна, але і сваімі паводзінамі падаюць ім прыклад безадказнага стаўлення да ўласнай бяспекі. У большасці выпадкаў прычынамі траўматызму сталі пераход чыгуначных пуцей і знаходжанне на іх у неўстаноўленых месцах. Так, у студзені 2021 года жыхар в. Чарнагубава Капыльскага раёна, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, рухаўся па чыгуначных шляхах у неўстаноўленым для гэтага месцы, паблізу чыгуначнай станцыі «Цімкавічы», чым парушыў правілы, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным транспарте. Быў складзены адміністрацыйны пратакол па ч.5 арт.18.3 КоАП Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспеку руху на чыгуначным транспарце).

Цяпер на тэрыторыі рэспублікі актуальнай праблемай з'яўляецца павелічэнне колькасці фактаў супрацьпраўных замахаў на аб'екты чыгуначнага транспарту. Усё часцей на асобных Інтэрнэт-рэсурсах з'яўляюцца заклікі да блакавання чыгуначных шляхоў, што цягне за сабой парушэнне нармальнай працы сродкаў сігналізацыі і сувязі, і прыводзіць не толькі да затрымкі ў руху цягнікоў на час ад 5 хвілін да 5 гадзін, але і да траўміравання пасажыраў у выніку экстранага тармажэння саставаў. Так, у Мінскай вобласці за бягучы перыяд 2022 года мелі месца 14 фактаў супрацьпраўных замахаў, якія ўплываюць на бяспеку руху чыгуначнага транспарту.

Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў паведамлення цягне крымінальную адказнасць па арт. 309 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін). У залежнасці ад цяжару наступстваў за здзяйсненне дадзенага злачынства прадугледжана крымінальная адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў.

Калі наўмыснае блакіраванне транспартных камунікацый пацягне прычыненне ўрону ў асабліва буйным памеры, смерць або прычыненне цяжкага ці менш цяжкага цялеснага пашкоджання, адказнасць прадугледжваецца арт. 310 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пакаранне за здзяйсненне ўказаных дзеянняў прадугледжана аж да пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў.

У мэтах прафілактыкі няшчасных выпадкаў супрацоўнікі міліцыі праводзяць прафілактычныя акцыі на аб'ектах чыгуначнага транспарту, выступы па месцы вучобы і працы грамадзян. Акрамя таго, у месцах несанкцыянаванага праходу чыгуначных шляхоў рэгулярна праводзяцца комплексныя адпрацоўкі, рэйдавыя мерапрыемствы.

Капыльскі РАУС нагадвае - чыгунка крыніца павышанай небяспекі. Не падвяргайце небяспецы сябе і іншых грамадзян, бо сярод іх могуць аказацца і Вашы блізкія.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы