Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Рабочая група маладзёжнага перасоўнага шматпрофільнага цэнтра пабывала ў Бучацінскім сельсавеце

08.04.2022

Працоўная група маладзёжнага перасоўнага шматпрофільнага цэнтра, не змяняючы традыцыям, калясіць па Капыльшчыне. На гэты раз маршрут пралягаў у Бучацінскі сельсавет.

Сорак кіламетраў - і каманда на месцы. Аграсядзіба ў в. Смолічы - выдатнае месца для сустрэч і правядзення мерапрыемстваў.

Як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Віяленцій, не ва ўсіх у вёсцы ёсць магчымасць прыехаць у горад для вырашэння якіх-небудзь пытанняў. Для гэтага і функцыянуе шматпрофільны цэнтр, які дае комплексныя паслугі насельніцтву.

- Мы стараемся часцей выбіраць самыя аддаленыя куткі раёна, - кажа Таццяна Уладзіміраўна. – Бо для жыхароў глыбінкі – гэта цудоўная магчымасць скарыстацца пэўным відам дапамогі на месцы.

Кожны, хто прыйшоў скарыстацца паслугамі спецыялістаў, даўно вызначыў для сябе, да каго звярнуцца.

Так, да начальніка аддзела ЗАГС райвыканкама Вікторыі Траяновіч звярнулася Алена Філіповіч па пытанні атрымання даведкі аб нараджэнні дзіцяці.

А вось Наталля Баран, якая ў свой час была апекуном грамадзяніна, прызнанага ва ўстаноўленым судом парадку недзеяздольным, прыйшла падзякаваць спецыялістам Капыльскага ТЦСАН за праведзеную работу па пытанню накіравання грамадзяніна ў дом-інтэрнат псіханеўралагічнага профілю.

– Такія выязныя шматпрофільныя цэнтры ў раёне патрэбны, – пацвярджае намеснік дырэктара Капыльскага ТЦСАН Таццяна Рымашэўская. – Часцей за ўсё людзі звяртаюцца з пытаннямі аказання сацыяльных паслуг дома, паслуг сядзелкі і цікавяцца новымі формамі працы нашай установы.

– Кнігі заўсёды карыстаюцца попытам у насельніцтва, – расказвае бібліятэкар Бучацінскай сельскай бібліятэкі Валянціна Драбеня. – Перавагі кожнага ўжо ведаю, таму падрыхтоўваю тую літаратуру, на якую заўсёды ёсць попыт: любоўныя раманы, дэтэктывы, творы ваеннай тэматыкі. Жадаю таксама адзначыць, што ў перыяд вясновых канiкул юныя чытачы выбіралі што-небудзь цікавае і захапляльнае.

Як паказвае досвед, паслугі цырульніка шматпрофільнага цэнтра заўсёды карыстаюцца попытам у насельніцтва.

- У падобных мерапрыемствах я не раз прымала ўдзел, - кажа цырульнік Валерыя Унучак. – Лічу, гэта цудоўная магчымасць змяніць абстаноўку, пагутарыць з новымі людзьмі, ну і, вядома ж, змяніць вобраз чалавека, зрабіўшы яму мадэльную стрыжку.

Да прыкладу, жыхарка в. Смолічы Яўгенія Міхалковіч адзначыла, што скарыстацца паслугамі цырульніка вырашыла адразу, бо да горада дабірацца вельмі далёка.

Мясцовая жыхарка Таццяна Рудко даведалася аб прыездзе шматпрофільнага цэнтра з аб'явы, якая была размешчана на краме. Таму прыйшла зрабіць мадэльную стрыжку, бо яна поўнасцю давярае спецыялісту.

Кансультант натарыяльнай канторы Капыльскага раёна Аксана Каляда адзначыла, што да яе часцей за ўсё людзі звяртаюцца па пытаннях уступлення ў спадчыну і афармлення завяшчанняў. А начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама Іван Бабко расказаў аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі.

Пасля праведзеных кансультацый і вырашэння розных пытанняў усіх прысутных чакала канцэртная праграма, якую падрыхтавалі артысты Капыльскага РЦК, удзельнікі вакальнага ансамбля «Валошкі» Цімкавіцкага СДК і Скабінскага клуба-бібліятэкі.

Загадчыца Скабінскага клуба-бібліятэкі Іна Бохан з радасцю пагадзілася быць вядучай канцэрта пад назвай «Для вас ад усёй душы!».

- Такія мерапрыемствы, безумоўна, адыгрываюць вельмі важную ролю ў жыцці людзей, - каментуе акампаніятар аддзела нестацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Капыльскага РЦК Антон Шышмараў. - Яны дапамагаюць аб'ядноўвацца, а наша задача - дарыць людзям радасць, добры настрой і пазітыўныя эмоцыі.

Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы