Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Работнікі Капыльскага РАНС працягваюць правяраць жылы сектар на выкананне правіл пажарнай бяспекі

11.04.2022

Вясновыя канікулы ўжо скончыліся, дзеткі прыступілі да вучобы. Аднак нагадаць бацькам аб бяспецы сваіх дзяцей ніколі не позна. З гэтай мэтай і ў рамках месячніка пажарнай бяспекі, інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС Арцём Пыко наведаў Грозаўскі сельскі савет, дзе правёў прафілактычную працу ў домаўладаннях сем'яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Пры наведванні домаўладанняў Арцём Аляксандравіч звяртаў увагу на стан ацяпляльных печаў і катлоў, электраправодкі, на наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Праводзячы прафілактычную гутарку з бацькамі, растлумачваў аб важнасці і неабходнасці захавання нормаў і правілаў пажарнай бяспекі, а таксама нагадваў аб недапушчальнасці пакідання дзяцей без нагляду.

З дзеткамі выратавальнік пагаварыў пра недапушчэнне гульняў з запалкамі, нагадаў нумары службы выратавання і алгарытм дзеянняў у выпадку ўзнікнення пажару.

У завяршэнні прафілактычнай працы ўсім грамадзянам была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя, а для дзяцей былі падрыхтаваны размалёўкі і азбукі бяспекі.

Наталля Літоўчанка,

інжынер інспекцыі нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы