Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра» адзначаны дыпломам у абласным этапе фестывалю «Новыя імёны»

11.04.2022

Фестываль працоўных талентаў «Новыя імёны» праводзіўся па ініцыятыве Мінскай абласной арганізацыі Беларускага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Мерапрыемства было прысвечана 100-годдзю галіновага прафсаюза і Году гістарычнай памяці і праведзена лідарам абласной арганізацыі прафсаюза Таццянай Апраніч пад дэвізам «Будзь з намі, і ты не будзеш адзін». Фестываль праходзіў у некалькі тураў па некалькіх намінацыях. Удзельнікі і пераможцы гэтага фестывалю, якія прадстаўлялі Капыльшчыну, вельмі ўдзячны старшыні раённага камітэта прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыне Крэпскай, якая з'явілася ідэйным натхняльнікам удзелу нашых педагогаў у гэтым фестывалі. Гэта была яе ініцыятыва запрасіць народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра» пад кіраўніцтвам Таццяны Ермаловіч паўдзельнічаць у гэтым фестывалі, а Ірыну Вядзерку – са сваімі карцінамі ў намінацыі «Выяўленчае і прыкладное мастацтва». Марына Іосіфаўна пасылала відэаматэрыял на адборачны тур, які нашы ўдзельніцы прайшлі паспяхова, кантралявала ход іх падрыхтоўкі да заключнага абласнога этапу, а затым арганізавала паездку ў г. Маладзечна, дзе і праходзіла фінальнае мерапрыемства.

Усе гэтыя старанні не былі марнымі. Як аказалася, усе нашы ўдзельніцы на вышыні. Ірына Вядзерка з 13 удзельнікаў у фінале апынулася ўладальнікам дыплома, прадставіўшы чатыры карціны па тэмах «Пейзаж», «Нацюрморт», выкананыя алеем.

Народны жаночы вакальны ансамбль «Аліра» ў намінацыі «Вакал», дзе было 23 удзельнікі, быў адзначаны спецыяльным дыпломам Мінскай абласной арганізацыі прафсаюза ў абласным этапе фестывалю працоўных талентаў «Новыя імёны». У вакальны ансамбль уваходзілі ўсе педагогі, якія працуюць ва ўстановах адукацыі раёна. Гледачы вельмі цёпла прымалі выкананне песні «Дажджы» на музыку Ігара Карнелюка на словы Рэгіны Лісіц. Нумар атрымаўся яркім, запамінальным, эмацыйным, ён нікога з гледачоў не пакінуў абыякавым. Як адзначалі самі ўдзельніцы, зала падтрымлівала іх падчас выступу, падхоплівала мелодыю, пляскаў у далоні ў такт песні. Сур'ёзных сапернікаў было шмат (у фінале 20 вакалістаў і 3 ансамбля, якія выступалі ў адной намінацыі «Вакал»). З музычных ансамбляў «Аліра» апынулася ў ліку лепшых.

Удзельнікам фестывалю вельмі спадабалася 14-я школа г. Маладзечна, дзе праходзіў заключны этап. Усё было арганізавана святочна, урачыста. Навучэнцы гэтай школы ўразілі таксама, яны паказвалі харэаграфічныя і вакальныя нумары на вельмі высокім мастацкім і эстэтычным узроўнях. Стомленыя, але вельмі задаволеныя сваімі поспехамі, вярталіся ўдзельніцы фестывалю дадому. А Таццяну Ермаловіч чакаў у гэты дзень яшчэ адзін не менш прыемны сюрпрыз. Тэлеграм-канал «Міншчына. Прафсаюз. Адукацыя», на які падпісалася ў той дзень Таццяна Барысаўна, праводзіў вясновы розыгрыш. Кожны 30-ы падпісант на гэты канал атрымліваў прызы ад Мінскага абласнога прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. Таццяна Барысаўна апынулася другім пераможцам сярод падпісчыкаў. Гэта было прыемна ўдвая.

Таццяна Міхайлоўская,

настаўнік англійскай мовы СШ № 2 г. Капыля, пазаштатны карэспандэнт «СП»

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы