Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У ААТ «Семежава» вяснова-палявыя работы пачалі аднымі з першых у Капыльскім раёне

12.04.2022

Якасна і ў тэрмін праведзеная пасяўная кампанія - асноўны клопат прадстаўнікоў аграрнага сектара. У ААТ «Семежава» вяснова-палявыя работы пачалі аднымі з першых у раёне.

Начальнік аддзела раслінаводства ААТ «Семежава» Мікалай Кулік распавядае, што снег, які прайшоў у пачатку красавіка, і мінулыя дажджы крыху запаволілі тэмпы сяўбы, аднак земляробы гэтаму нават рады. Зіма была больш-менш снежная, але снег рэзка сышоў, і зямлі не хапіла вільгаці. Цяпер яе запасы папоўніліся - гэта да добрага ўраджаю.

- Пачалі з ячменю, гэтая культура непатрабавальная, найбольш холадаўстойлівая з яравой збожжавай групы, - кажа Мікалай Міхайлавіч. - Пад яго адвялі 390 га: сяўба выраблена ўжо на 93% ад запланаваных гектараў. Завяршыць можна за пару дзён. А затым - іншыя культуры. Усяго ж пад пасяўныя плошчы ў гаспадарцы адведзена 2315 га. З іх яравыя збожжавыя і зернебабовыя зоймуць 460 га, грэчка і проса - 80 га. Выкарыстоўваючы спрыяльныя ўмовы надвор'я, на 1050 гектарах пасеем кукурузу. Дарэчы, кожны год яе пасяўныя плошчы павялічваем: у гэтым - на 100 га. Пакінутыя 25 га зойме бульба, на 600 га пасеем цукровыя буракі і 100 га - аднагадовая трава.

У гаспадарцы ўжо некалькі гадоў выкарыстоўваюць перадавыя тэхналогіі дакладнага земляробства. У кабіне магутнага трактара амерыканскай машынабудаўнічай кампаніі «Джон Дзір» усталявана сучасная навігацыйная сістэма. Дарэчы, тэхніка гэтага вядомага брэнда спалучае ў сабе выдатную якасць зборкі і найвысокую эфектыўнасць па-за залежнасцю ад эксплуатацыйных умоў. Яна дае механізатару магчымасць з кабіны трактара (гэта значыць дыстанцыйна) уводзіць сельгасмашыну ў працу, кіраваць яе рэжымамі і прадукцыйнасцю, напрыклад, шчыльнасцю пасева, аб'ёмам занясення ўгнаенняў і да т.п. Да таго ж, гэта значна аблягчае працу механізатара, а таксама дазваляе эканоміць паліва. У гаспадарцы ёсць таксама і сучасны пасяўны агрэгат «Horsch». Даверылі яго дасведчанаму механізатару Дзмітрыю Ражко. Зімой ён рыхтуе тэхніку да вясны, а з прыходам цяпла ўдзельнічае ў пасяўной кампаніі, у тым ліку на падсеве шматгадовай травы. Перыяд корманарыхтоўкі для механізатара таксама час адказны, бо заняты на нарыхтоўцы сянажу. А потым зноў уборачная, пасяўная, ворыва - і так з года ў год.

- Любоў да тэхнікі прышчапіў бацька - таксама быў механізатарам у гэтай гаспадарцы, - кажа Дзмітрый. - У школьныя гады ўвесь свой вольны час праводзіў з ім на трактары: дапамагаў і вучыўся. Многае ў працы залежыць ад тэхнікі, на шчасце, мой «Джон Дзір» не падводзіць. Ды і сеялка добрая: дзякуючы сваёй магутнасці захоплівае і апрацоўвае адразу шэсць метраў глебы. За дзень удаецца засеяць у сярэднім 50-55 гектараў. Тэхніка настолькі «разумная», што насенне, а цяпер вось сеем гатунак Бацька першай рэпрадукцыі, закладваецца раўнамерна, на кожным квадратным сантыметры глебы і на зададзеную глыбіню без якіх-небудзь страт для гаспадаркі. Таму пасевы ўзыходзяць хутка і дружна. З калегамі агульную мову знайшоў хутка. Людзі тут добрыя і заўсёды гатовы падказаць, калі чагосці не ведаеш, дапамагчы. Мы тут адна каманда і агульнымі сіламі ідзем да выніку.

На падвозе насення працуе Сяргей Пяцігорац. Выбраўшы прафесію вадзіцеля, мужчына пайшоў па шляху бацькі. Нават служба ў войску не парушыла планаў. Уладкаваўся на працу ў мясцовую гаспадарку: уцягнуўся - і застаўся.

- Падабаецца працаваць з тэхнікай, - дзеліцца Сяргей Мікалаевіч. - У давераных ЗІЛ і ГАЗ-53 ведаю кожную дэталь механізму. Не раз адкручваў, мяняў запчасткі, перабіраў сваімі рукамі. А каб машыны яшчэ доўга служылі, трэба даглядаць іх, было б жаданне.

Віды на ўраджай у мясцовых аграрыяў аптымістычныя. Праўда, рабіць якія-небудзь прагнозы не жадаюць. Аб'ёмы немаленькія, таму кожны дзень на рахунку. Упэўнены, зробяць усё, каб раён, ды і краіна ў цэлым, атрымалі якасны хлеб. Як гаворыцца, будзе дзень пагодлівы - і будуць усходы…

Таццяна Бохан

На здымку: на вясновым полі - начальнік аддзела раслінаводства ААТ «Семежава» Мікалай Кулік (справа) і механізатар Дзмітрый Ражко

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы