Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Чарговы прыём грамадзян правёў старшыня Капыльскага райвыканкама Сяргей Пілішчык

15.04.2022

Чарговы прыём грамадзян старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык правёў на гэтым тыдні. Тры наведвальнікі і столькі ж розных па тэматыцы агучаных пытанняў.

Кіраўнік раёна, па словах жыхаркі в. Андросаўшчына, стаў апошняй інстанцыяй, якая б дапамагла знайсці былога мужа – неплацельшчыка аліментаў. Яго запазычанасць на ўтрыманне непаўналетняга сына на дадзены момант складае звыш 1300 рублёў. Знайсці мужчыну не могуць ні супрацоўнікі аддзела прымусовага выканання, ні ўчастковы інспектар міліцыі. Так званы тата «качуе» па раёне ці нават суседніх і працаваць не мае намеру.

Вядома ж, гэта пытанне не зусім у кампетэнцыі старшыні райвыканкама, але людзі мяркуюць, што ён можа вырашыць усё. Сяргей Пілішчык даў даручэнне адпаведным органам больш дасканала правесці пошукі неплацельшчыка і прыкласці ўсе намаганні для яго працаўладкавання.

Жыхарка в. Душава на ўласным падвор’і трымае дзвюх кароў, але ўзнікла праблема са здачай малака. Пасля абмеркавання пытання з зацікаўленымі структурамі яно станоўча вырашана ў хо-дзе прыёму.

Жыхарка в. Слабада-Кучынка цікавілася, ці магчыма перанесці зямельны ўчастак, які выдзяляе гаспадарка ў палях севазвароту. Як паведамілі спецыялісты, такое зрабіць нельга, усё выканана згодна з планам.

– Падчас прыёмаў грама-дзян адчуваецца ўвага людзей да сваёй асабістай праблемы. Часта яны прыходзяць, разумеючы, што іх пытанне не можа быць вырашана тут і цяпер, – рэзюмаваў Сяргей Пілішчык. – Разам з тым кожны хоча знайсці падтрымку і падказку, куды рухацца далей, як жыць з гэтым. Стараемся пры асабістых прыёмах размаўляць з народам, падрабязна выслухоўваць, недзе дэталёва ўнікнуць у сітуацыю. У гэтым якраз і заключаецца наша мэта.

Сяргей КОЗЕЛ

Источник http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы