Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У фармаце плогінга валанцёры ГА «БРСМ» і члены маладзёжнага парламента прыбіралі тэрыторыі капыльскай зоны адпачынку

15.04.2022

Плогінг. У такім незвычайным фармаце прайшла ўборка тэрыторыі зоны адпачынку г. Капыля пры ўдзеле членаў маладзёжнага парламента другой палаты і валанцёраў «Добрае сэрца» ГА «БРСМ».

У ім прынялі непасрэдны ўдзел і старшыня Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч і галоўны спецыяліст Капыльскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Цвірко.

- Мы, як сябры маладзёжнага парламента, унеслі прапанову разнастаіць стандартны вiд уборкі тэрыторый ад смецця ў больш сучасны — кажа навучэнка гімназіі № 1 г.Капыля Віялета Астрэйка. - Плогінг мае на ўвазе збор смецця падчас прабежкі, гэта значыць гэта свайго роду сумяшчэнне прыемнага з карысным, а менавіта здаровага ладу жыцця і ўборкі тэрыторыі. Лічу такія сустрэчы дапамогуць з'яднаць моладзь і ў далейшым разам прыходзіць да новых відаў абароны навакольнага асяроддзя.

Навучэнцы СШ № 3 г. Капыля Дар'я Карлюк і Яна Гараховік упэўнены, што чысціня ў горадзе залежыць ад саміх людзей. На жаль, сустракаюцца выпадкі, калі самі дарослыя, то машынальна, то выпадкова выкідваюць смецце, не дайшоўшы да урны, а гэта жывы антыпрыклад для падрастаючага пакалення.

У завяршэнні мерапрыемства ўдзельнікі змаглі пачаставацца гарбатай з цукеркамі.

Наталля Давыдзенка

крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы