Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Помнікам і мемарыялам — чысціню і парадак

18.04.2022

Мемарыялы, помнікі вайсковай славы, пахаванні ахвяр войнаў, размешчаныя на тэрыторыі Капыльскага раёна, згодна з рашэннем райвыканкама ад 13 красавіка 2021 года замацаваны за арганізацыямі, прадпрыемствамі і ўстановамі раёна.

Гаворка ідзе аб добраўпарадкаванні, навядзенні парадку і правядзенні неабходных работ па рамонце мемарыялаў і помнікаў вайсковай славы, адзіночных і брацкіх магіл воінаў, якія загінулі ў гады Першай сусветнай і Вялікай Айчыннай, а таксама пры выкананні інтэрнацыянальнага доўгу, воінскіх могілак і асобных воінскіх участкаў агульных могілак, месцаў масавых пахаванняў грамадзянскага насельніцтва. Згодна з рашэннем, дадзеныя работы даручана арганізаваць кіраўнікам арганізацый (прадпрыемстваў), устаноў раёна, замацаваных за памятнымі знакамі.

Навядзенне парадку ўжо пачалося. Так, у рамках Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў навучэнцы і педагогі Ванелевіцкай СШ разам са старшынёй і членамі першаснай ветэранскай арганізацыі ААТ «Піянер-Агра» Ганнай Аляксееўнай Торык высадзілі сімвалічныя тры туі каля брацкай магілы.

- Няма ў Беларусі такой сям'і, якую б не закранула вайна. Кожны загінуўшы камусці быў бацькам ці маці, мужам або жонкай, сынам ці дачкой, братам ці сястрой. Толькі тры дрэўцы нібы жывыя людзі. Кожны трэці... У полымі той вайны загінуў кожны трэці жыхар Беларусі — адзначыла Ганна Аляксееўна.

А вось члены першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» Капыльскага сельвыканкама ў рамках рэспубліканскага суботніка добраўпарадкоўвалі брацкую магілу жыхароў в. Дусаеўшчына, жыўцом спаленых фашыстамі ў лютым 1943 года.

На тэрыторыі Грозаўскага сельсавета работнікі і пражываючыя ў Грозаўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў наводзілі парадак каля брацкай магілы ў в. Канюхі.

Сяргей Козел

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы