Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Прадстаўніцы Капыльскай РА ГА «Беларускі саюз жанчын» прынялі ўдзел у рэспубліканскім жаночым форуме

22.04.2022

Другі рэспубліканскі жаночы форум «Мір у руках жанчыны» сабраў у Палацы Рэспублікі актыўных і мэтанакіраваных жанчын Беларусі, у ліку якіх і прадстаўніцы Капыльскай РА ГА «Беларускі саюз жанчын».

Усіх прысутных прывітала старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Наталля Качанава. Яна адзначыла, што першы форум стаў яркай старонкай у гісторыі суверэннай Беларусі. Менавіта тады, у той няпросты час, ён як ніколі з'яднаў усіх. Мы паставілі заслону спробам ачарніць светлы вобраз беларускай жанчыны: жанчыны-маці, жанчыны-працаўніцы, жанчыны-ахоўніцы свету і сямейнага агменю. Таксама Наталля Іванаўна зачытала прывітальны адрас Кіраўніка дзяржавы.

На адрас форуму паступіла мноства віншаванняў ад жанчын з розных краін. У прывітанні старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі Валянціны Мацвіенка гаворыцца аб тым, што шматвекавая дружба паміж беларускімі і расійскімі жанчынамі прайшла выпрабаванні на трываласць і сёння з'яўляецца адным з магутных змацоўваючых элементаў у падмурку мiру ў адносінах да дзвюх краін. У сваім прывітанні старшыня Усекітайскай Федэрацыі жанчын Шэнь Юэюэ адзначыла, што Беларусь і Кітай - гэта жалезныя браты, добрыя сябры і сапраўдныя партнёры. Разам з беларускімі жанчынамі будзе напісаны новы раздзел у стварэнні прыгожай будучыні, дзе пануюць мір, росквіт і стабільнасць. У прывітанні старшыні Фракцыі Блока камуністаў і сацыялістаў Парламента Рэспублікі Малдова Зінаіды Грэчанай размова ішла аб кансалідацыі жанчын у супрацьстаянні выклікам і пагрозам. Гэта садзейнічае ўмацаванню духу, адзінства і дапамагае чалавецтву пераадолець любыя нягоды.

Падчас мерапрыемства прадстаўніцы розных сфер дзейнасці агучылі актуальныя тэмы, якія пасля форуму атрымаюць вялікую агалоску і дапамогуць вырашэнню многіх пытанняў. Розныя пакаленні жанчын Беларусі садзейнічаюць умацаванню ўсіх грамадскіх адносін ад захавання гістарычнай памяці і культуры, развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі, а таксама абароны жанчын і дзяцей, сацыяльнай дапамогі і дабрачыннасці.

Спікеры Другога рэспубліканскага жаночага форуму і старшыня грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын» Алена Богдан прынялі рэзалюцыю, якая заклікае ўсіх беларускіх жанчын згуртавацца і ўстаць побач, каб працаваць на карысць нашай краіны і захаваць яе.

– Час выбраў нас – жанчын Беларусі, удзельніц Другога рэспубліканскага жаночага форуму «Мiр у руках жанчыны», – гаворыць Алена Леанідаўна. - Усведамляючы адказнасць за лёсы нашых дзяцей, сем'яў, краіны, мы поўныя рашучасці ўнесці свой уклад у развіццё і працвітанне Беларусі.

Беларуская жанчына вырашае пытанні, якія датычацца працвітання і развіцця краіны. Адна жанчына можа змяніць шмат, але тысячы жанчын, аб'яднаных агульнымі мэтамі, могуць ажыццявіць нават тое, што на першы погляд здаецца немагчымым. Адмысловую ролю ў гэтым займае захаванне маральных, культурных і духоўных каштоўнасцяў, гістарычнай памяці, а таксама выхаванне грамадзянскасці і патрыятызму ў моладзі. Рашэнню гэтых задач вось ужо шмат гадоў садзейнічаюць дзейнасць грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын», а гэта не толькі павышэнне статусу і ролі жанчыны ў грамадстве, але і ажыццяўленне дабрачыннай дзейнасці і дапамогі пажылым і дзецям.

У суправаджэнні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра Рэспублікі Беларусь выступалі артысты, якія перадавалі ўдзельнікам форуму незабыўныя эмоцыі і цудоўны настрой на ўвесь вечар.

Сваімі ўражаннямі аб форуме падзяліліся ўдзельніцы – прадстаўніцы Капыльшчыны:

Старшыня Капыльскай РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Святлана Маліноўская:

– Жаночы форум паказаў, наколькі адзіныя жанчыны Беларусі. Ён быў напоўнены яркімі эмоцыямі і патрыятызмам. У кожным слове выступоўцаў адчувалася любоў да Радзімы. І вядома ж, самае важнае, была закранута тэма гістарычнай памяці, бо падзеі Вялікай Айчыннай вайны вострым болем адклікаюцца ў сэрцы кожнага жыхара нашай краіны. Я ўпэўнена, што ніхто не застаўся абыякавым, а прынятая рэзалюцыя дазволіць яшчэ больш згуртавацца і захаваць нашу светлую і незалежную Беларусь!

Загадчыца ДУА «Яслі-сад № 6 г. Капыля», старшыня пяршоўкі Капыльскай РА ГА «Беларускі саюз жанчын» Наталля Дзямідчык:

– Цёплым і шчырым атрымаўся жаночы форум. Панавала ўзрушаючая атмасфера жаночай салідарнасці. Жанчыны Беларусі ўносяць важкі ўклад у захаванне традыцый, умацаванне інстытута сям'і, павышэнне ролі ў працэсах кіравання дзяржавай і дабрачыннасці. Менавіта ў Год гістарычнай памяці мы бачым аб'яднанне цудоўнай паловы чалавецтва на карысць краіны для захавання маральных, культурных і духоўных каштоўнасцей у грамадстве.

Урач-псіхіятр-нарколаг, старшыня пяршоўкі Капыльскай ЦРБ Марына Гайдзель:

– Я знаходжуся пад вялікім уражаннем ад маштабу і арганізацыі праведзенага мерапрыемства! Лічу, што тыя планы, якія намеціў Беларускі саюз жанчын, цалкам рэалізуемы. А мы, у сваю чаргу, павінны быць неабыякавымі і прыняць непасрэдны ўдзел у іх вырашэнні.

На здымку: Святлана Маліноўская (першая злева стаіць) з удзельнікамі дэлегацыі Капыльскага раёна.

Наталля Давыдзенка

Крыніца: http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы