Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім дзяржаўным каледжы свае ўменні і навыкі паказвалі каманды з устаноў адукацыі Міншчыны

22.04.2022

Капыльскі дзяржаўны каледж стаў цэнтрам правядзення абласнога конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў і навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі па кампетэнцыі «Электрамантаж».

Свае прафесійныя ўменні і навыкі паказалі каманды з сямі ўстаноў адукацыі Міншчыны: Капыльскага, Салігорскага, Маладзечанскага, Вілейскага, Барысаўскага, Мар'інагорскагай, Слуцкага дзяржаўных каледжаў. Трэба адзначыць, што з навучэнцамі ў конкурсных іспытах удзельнічалі і іх настаўнікі – майстры вытворчага навучання.

– Сёння сабраліся тыя, хто гатовы паспаборнічаць у прафесійным майстэрстве на конкурсных пляцоўках, – гаворыць начальнік цэнтра прафесійнай адукацыі Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Валянціна Жукавец. - Гэта людзі, якія звязалі сваё жыццё з уладкаваннем, абслугоўваннем электрасетак і электраабсталяваннем. Я ўпэўнена, што канкурсанты праявяць сябе з найлепшых бакоў.

У рэжыме анлайн-злучэння ўсіх павітала намеснік начальніка Цэнтра міжнароднага супрацоўніцтва Ганна Іванова. Яна адзначыла, што месца правядзення выбрана невыпадкова: рэсурсны цэнтр Капыльскага дзяржаўнага каледжа з'яўляецца цудоўнай тэхнічна аснашчанай базай.

Прафесіяналізм і якасць выканання конкурсных заданняў ацэньвалі прафесійныя эксперты, сярод якіх прадстаўнікі ўстаноў вышэйшай адукацыі, арганізацый-заказчыкаў, органаў дзяржаўнага кіравання. А галоўны эксперт, намеснік галоўнага інжынера па рабоце з персаналам філіяла «Слуцкія электрычныя сеткі» РУП «Мінскэнерга» Міхаіл Гурбо, падкрэсліў, што на ўсіх прадпрыемствах цэняцца добрыя спецыялісты.

Пасля лёсавання ўсе азнаёміліся з умовамі выканання конкурсных заданняў, а таксама прайшоў інструктаж па ахове працы.

На конкурсных пляцоўках № 1 (навучальная майстэрня «Электрамантажу») і № 2 (рэсурсны цэнтр вытворчага навучання) удзельнікі паказалі сваё майстэрства, высокія прафесійныя якасці і таленты.

Завяршальнымі элементамі першага дня была культурна-забаўляльная праграма як для навучэнцаў, так і для ўдзельнікаў абласнога конкурсу «Давайце пазнаёмімся і пасябруем».

У другі дзень абласнога конкурсу для ўдзельнікаў і навучэнцаў Капыльскага дзяржаўнага каледжа, якія навучаюцца па спецыяльнасці «Тэхнічная эксплуатацыя электраабсталявання» прайшоў адкрыты дыялог «Электраманцёр - прафесія запатрабаваная і прэстыжная» з удзелам экспертаў і старшыні Капыльскага райвыканкама..

22 04 2022 55

У адкрытым дыялогу прынялі ўдзел Сяргей Пілішчык, Анатоль Пяткевіч, Валянціна Жукавец

Як адзначыў Сяргей Міхайлавіч, дыялог — гэта цудоўны стымул да павышэння матывацыі, цікавасці да будучай прафесіі, перакананасці ў правільнасці прафесійнага выбару, а таксама ступень да новага пазнання, самаадукацыі і самаўдасканалення.

Падчас сустрэчы і ўдзельнікі, і госці актыўна абмяркоўвалі стратэгічныя арыенціры і практычныя падыходы па пытаннях прафесійнага станаўлення моладзі, а таксама матывацыю навучэнцаў да асобаснага развіцця і пабудовы індывідуальнай прафесійнай траекторыі. Асаблівы ўпор - на абмен меркаваннямі па праблеме падрыхтоўкі і працаўладкавання выпускнікоў.

Адзначым, што ў другі дзень у Капыльскім дзяржаўным каледжы быў арганізаваны прафесійны квіз «Зрабі правільны выбар», прадстаўлены ўстановамі прафесійнай адукацыі Мінскай вобласці для навучэнцаў IX класаў. У мерапрыемстве прынялі ўдзел больш за 320 навучэнцаў Мінскай вобласці.

Дыпломам I ступені ў конкурснай катэгорыі «Навучэнец выпускнога курса» ўзнагароджаны навучэнец 3 курса Руслан Адамчык. Дыпломам I ступені ў конкурснай катэгорыі «Навучэнец 1-2 курсаў» адзначаны навучэнец 2 курса Андрэй Радзюк. Дыплома I ступені ў конкурснай катэгорыі «Педагагічныя работнікі» ўдастоены майстар вытворчага навучання Капыльскага дзяржаўнага каледжа Максім Альферовіч.

Заключная частка абласнога конкурсу, а менавіта падвядзенне вынікаў і абвяшчэнне лепшых сярод лепшых, для ўдзельнікаў Капыльскага дзяржаўнага каледжа не было нечаканасцю. Бо прафесіяналы сваёй справы паказалі ўменні і неацэнны досвед у сферы электрамантажу.

Наталля Давыдзенка

Крыніца: http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы