Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім доме-інтэрнаце адбылася сустрэча ў рамках дабрачыннай акцыі «Падары радасць бліжняму»

26.04.2022

Радасць галоўнага хрысціянскага свята падзялілі пастаяльцы Глазоўскага псіханеўралагічнага і Капыльскага дамоў-інтэрнатаў для састарэлых і інвалідаў. Сустрэча адбылася ў рамках дабрачыннай акцыі «Падары радасць бліжняму», якая праводзіцца ўжо другі год і стала традыцыйнай.

Не засталіся без падарункаў у гэтыя светлыя дні і пастаяльцы Капыльскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў. Цяпер у сацыяльнай установе ў в. Філіповічы пражывае 79 чалавек. Для іх яна стала домам, а сям'ёй - такія ж адзінокія, але незабытыя людзі. Да іх у госці прыехалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, намеснік старшыні райвыканкама Святлана Лосік, настаяцель прыхода храма Ушэсця Гасподняга в. Кіевічы, протаіерэй Павел Брагін. Яны азнаёміліся з умовамі пражывання, побыту і адпачынку ва ўстанове, працай гурткоў. З пажаданнямі моцнага здароўя, дабра, міру ў душы і дабрабыту ганаровыя госці ўручылі велікодныя падарункі: кулічы, розныя прысмакі і асвячоныя яйкі.

Ад імя пастаяльцаў за цёплыя словы і блаславенні гасцям падзякаваў дырэктар установы Віктар Гаціла:

— Падчас падобнай акцыі нашыя жыхары ў чарговы раз пераканаліся, што мясцовая ўлада і духавенства пра іх не забываюцца. Бо для людзей важны не сам падарунак, а ўвага і клопат.

Сяргей КОЗЕЛ

На здымку: Протаіерэй Павел Брагін уручае падарункі ў Капыльскім доме-інтэрнаце.

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы