Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Працаўладкаванне моладзі ў вольны ад вучобы час

04.05.2022

Служба занятасці цэлы год забяспечвае працай школьнікаў і студэнтаў у вольны ад вучобы час.

Працаваць падлеткі могуць з 14 гадоў, але пры ўмове згоды аднаго з бацькоў.

З 16 гадоў такое рашэнне хлопцы прымаюць самастойна.

Маладыя людзі ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў могуць выконваць лёгкія віды работ, якія не з'яўляюцца шкоднымі для іх здароўя і развіцця, якія не перашкаджаюць атрыманню агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Падлеткі займаюцца рамонтнымі работамі ў школьных класах і навучальных аўдыторыях, добраўпарадкаваннем навучальных устаноў і ўстаноў сацыяльнай абароны, пашывам швейных вырабаў, рэстаўрацыяй кніжнага фонду бібліятэк, вырабам мяккай цацкі і сувеніраў, вырабам стэндаў і іншымі даступнымі відамі работ.

Для працаўладкавання моладзі ў вольны ад вучобы час неабходны наступныя дакументы:

накіраванне на працу службы занятасці
пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу;
даведка, якая пацвярджае навучанне ва ўстанове адукацыі;
медыцынская даведка аб стане здароўя (форма 1 здр/у-10);
пісьмовая згода аднаго з бацькоў (усынавіцеляў, папячыцеляў) для асоб ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў;
працоўная кніжка (пры яе наяўнасці);
заява аб прыёме на працу.

Для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні моладзі ў вольны ад вучобы час можна звярнуцца:

у службу занятасці па месцы жыхарства
ва ўстанову адукацыі.

Пры гэтым школьнікі і студэнты могуць самастойна знайсці сабе часовую працу. На сайце Службы занятасці можна азнаёміцца з пералікам арганізацый, гатовых даць вакантныя месцы.

Больш падрабязна аб прававым рэгуляванні працы моладзі чытайце тут https://www.mintrud.gov.by/ru/trud-molodezh-ru

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы