Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На якіх азёрах Капыльшчыны можна купацца ў сезоне гэтага года

05.05.2022

Згодна з рашэннем райвыканкама, для масавага адпачынку грамадзян вызначаны наступныя вадаёмы - гэта сажалка № 2 у г. Капылі, сажалка ў в. Багушы і вадаём у в. Астравок.

Адпаведна, устаноўлены і арганізацыі, адказныя за стан зон адпачынку ля водных аб'ектаў. Так, за парадак на сажалцы № 2 г. у Капылі адказвае Капыльская ЖКГ, на сажалцы ў в. Багушы - ААТ «ПМК-11 г. Капыль» на вадаёме ў в. Астравок - КСУП «Дактаровічы».

Забяспечваць перыядычны лабараторны кантроль якасці і бяспекі вады вадаёмаў, правядзенне акарыцыдных мерапрыемстваў (т.е. мерапрыемстваў па знішчэнні іксодавых кляшчоў) у зонах адпачынку будзе Капыльскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі.

У абавязкі старшыняў сельвыканкамаў, Капыльскага ЖКГ уваходзіць устаноўка (абнаўленне) і кантроль за наяўнасцю стэндаў з надпісам «Купанне забаронена» у месцах, дзе купанне не дазволена. А гэта 32 водныя аб'екты. У іх ліку – сажалкі № 1 і № 3 у Капылі, у Астраўку і Багушах (не блытайце з тымі, дзе купанне дазволена), Цімкавічах, Шастаках, Харытонаўцы, Садовічах, Лясным, Леткаўшчыне, Доўгiм (Рудным) і асобна Рудным, абодзве сажалкі ў Дактаровічах, Гарнастайлава, Вуглах, Старыцы, Садках, Свiдзiчах, Старым Капылі, Мажы, Рудніках, Баркоўцах, Камсамольскім-1 і Камсамольскім-2, Лотвінах, Багароўшчыне, Душаве, Нізковічах, Дусаеўшчыне-1, а таксама на Краснаслабодскім вадасховішчы.

Супрацоўнікі РАУС у перыяд купальнага сезона забяспечаць ахову грамадскага парадку і бяспеку дарожнага руху ў месцах, адведзеных для купання.

Дзіяна Ткачэнка

крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы