Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Экспазіцыю аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны прэзентавалі ў раённым краязнаўчым музеі

06.05.2022

Напярэдадні 77-ай гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў раённым краязнаўчым музеі сабраліся прадстаўнікі ўлады, структурных падраздзяленняў райвыканкама, грамадскасць, ветэраны і навучэнцы Капыльскага дзяржаўнага каледжа. Тут прайшла прэзентацыя часовай экспазіцыі «Генацыд - злачынства без тэрміну даўнасці».

Гэта сімвалічна, таму што з кожным годам побач з намі ўсё менш не толькі ветэранаў вайны, але і сведкаў трагічных падзей ваенных гадоў. І гэта становіцца падставай для «перакручвання» фактаў і скажэння гістарычнай праўды.

— У Год гістарычнай памяці неабходна яшчэ раз нагадаць і дакладна расказаць, што такое генацыд і як па-зверску здзекаваліся нацысты над мірным насельніцтвам Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — звярнулася да прысутных дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова. - Гэтыя трагічныя старонкі ў нашай гісторыі забыццю не падлягаюць, у тых злачынстваў перад чалавецтвам тэрміну даўнасці няма. Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед сказаў: «Дзеці павінны даведацца і ўбачыць рэальную праўду. Нават мы, дарослыя людзі з вышэйшай адукацыяй, да канца яе не ведаем. Многія факты становяцца для нас адкрыццём – толькі зараз мы пачынаем усведамляць, што і як адбывалася насамрэч, каля трох мільёнаў чалавек сталі ахвярамі генацыду, і гэта яшчэ не канчатковыя дадзеныя. Калі мы капнулі глыбей, месцаў пахавання аказалася тысячы. Уся наша краіна - вялікая брацкая магіла. Наша задача - захаваць і данесці ўсю праўду, няхай яна страшная і непрыемная».

У аснову экспазіцыі леглі сапраўдныя фота матэрыялы і архіўныя дакументы, прадстаўленыя падчас расследаванняў крымінальнай справы, заведзенай Генеральнай пракуратурай у красавіку 2021 года па факце знішчэння беларусаў. Каштоўным матэрыялам з'яўляюцца часопіс «Швітурыс» за 1967 год, асабістыя рэчы вязняў канцлагераў, паштоўкі, дасланыя ўгнанымі ў Германію дадому, а таксама копіі дакументаў, прадстаўленыя пракуратурай Капыльскага раёна: гэта спісы расстраляных, сагнаных у рабства, допыты сведкаў і карнікаў. Сярод экспанатаў — і макет спаленай вёсакi, выраблены выкладчыкам ДШМ Алай Маліноўскай і яе выхаванцамі.

— Матэрыялы для экспазіцыі сабраны сумеснымі намаганнямі супрацоўнікаў пракуратуры і РАСК, уключаных у склад следчай групы, а таксама работнікаў музея, райвыканкама і дзяржаўных архіваў, — працягнуў пракурор Капыльскага раёна Арцём Ляўша. - Следчыя дзеянні дазволілі дапоўніць прадстаўленую інфармацыю новымі звесткамі аб злачынствах фашысцкіх захопнікаў і калабарантаў на беларускай зямлі. Па справе дапытаны дзясяткі сведак, сярод якіх былыя вязні канцлагераў і остарбайтэры, ветэраны і інваліды вайны. Дэталёва вывучаны матэрыялы аб знішчэнні фашысцкімі карнікамі сельскіх населеных пунктаў Капыльшчыны, у выніку чаго было забіта 3,5 тысячы мірных жыхароў. Сумеснымі намаганнямі складзена ўнікальная карта спаленых і разбураных вёсак нашага рэгіёну. Вынікі расследавання крымінальнай справы, безумоўна, стануць для будучых пакаленняў яскравым сведчаннем непахіснасці гераічнай спадчыны беларускага народа, яго невынішчальнай волі да жыцця і Перамогі. Таму сёння музейная кампазіцыя адкрываецца, у першую чаргу, для падрастаючых пакаленняў. Бо толькі памятаючы пра мінулае, мы зможам зберагчы сучаснасць і пабудаваць будучыню.

У рамках адкрыцця экспазіцыі гасцям таксама была прадстаўлена кніга «Дзеці вайны. Вайна за нашымі вокнамі», адным з аўтараў якой з'яўляецца наш зямляк Барыс Дзенісюк. Гісторыю Маі Міхайлаўны Маскальковай, успаміны якой таксама змешчаны ў дадзенай кнізе, немагчыма слухаць без уздрыгу. Яна і сёння ўспамінае яе са слязамі на вачах:

— Мне было ўсяго шэсць гадоў, але да гэтага часу ў памяці, як пакідалі родны горад Глуск. Бацька абняў нас па чарзе, перайшоў дарогу - і больш мы яго ніколі не бачылі: загінуў ён у пачатку вайны. Я мала што з той дарогі памятаю. Памятаю, ногі вельмі балелі і горача было. І пыталася ў мамы, ці далёка яшчэ, а яна маўчала. Не забыць і жанчыну з хутара, якая прывяла дадому, пасадзіла за стол. Дастала з падполу халоднае топленае малако, масла ў «гладышыку». Карміла нас, пераначаваць дазволіла. Колькі год мінула, а я памятаю пах гэтага топленага малака. І як мой брат Воўчык масла еў проста рукамі, без хлеба. Душыўся, але еў. А хутаранка глядзела на яго і нічога не казала, хоць ён чмякаў і рукі аб штаны выціраў. Як жа я ўдзячная ўсім гэтым людзям! Я не ведаю іх імёнаў, не памятаю назваў вёсак. Але яны былі свае, родныя. Не давалі нам знікнуць…

— І такія гісторыі — у кожнага, чыё дзяцінства было абпаленае вайной, — падсумаваў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык. - Гэтая праўда жорсткая, а памяць цяжкая. Але мы мусім данесці да свету праўду пра генацыд беларускага і іншых народаў на тэрыторыі нашай краіны. Мы абавязаны гэта зрабіць, і, перш за ўсё, для нашых дзяцей і ўнукаў.

Таццяна Бохан

крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы