Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Лосік сустрэлася з калектывам раённай энергагазінспекцыі Дзяржэнергагазнагляду

06.05.2022

Намеснік старшыні райвыканкама Святлана Лосік сустрэлася з працоўным калектывам Капыльскай раённай энергагазінспекцыі Дзяржэнэргагазнагляду.

Адной з асноўных тэм сустрэчы стала абмеркаванне асноўных эканамічных дасягненняў першага года пяцігодкі ў кантэксце рашэнняў VI Усебеларускага народнага сходу, а таксама Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Капыльскага раёна на 2021-2025 гады.

Як адзначыла Святлана Іванаўна, першы 2021 год пяцігодкі прыйшоўся на вельмі няпросты перыяд: нестабільнасці на знешнім контуры, санкцыйны ціск, пандэмія і іншыя неспрыяльныя фактары. Аднак, нягледзячы ні на што, беларуская эканоміка выстаяла.

06 05 2022 45

■ Сяргей Чылек, Барыс Талейка і Святлана Лосiк падчас дыялогу

У 2021-м у Беларусі праводзілася актыўная работа па мадэрнізацыі дзеючых прадпрыемстваў і стварэннi новых вытворчасцей, павышэнню якасці і канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі практычна ва ўсіх сферах.

- Безумоўна, Капыльскі раён развіваецца, не стаіць на месцы – кажа Святлана Іванаўна. - Паспяхова працуе на тэрыторыі раёна шэраг прамысловых прадпрыемстваў, якія займаюцца выпускам запатрабаванай прадукцыі, у тым ліку з паглыбленай ступенню перапрацоўкі сыравіны. У 2022 годзе запланавана рэалізацыя 9 інвестыцыйных праектаў з аб'ёмам інвестыцыйных укладанняў больш за 64 мільёны рублёў, дзе будзе створана каля 300 новых працоўных месцаў.

Так як раён з'яўляецца сельскагаспадарчым, развіццё аграпрамысловага комплексу займае ключавое месца. Працягнецца рэалізацыя праектаў па мадэрнізацыі галіны жывёлагадоўлі ў частцы будаўніцтва новых малочна-таварных комплексаў, набыццё новай сельскагаспадарчай тэхнікі і абсталявання. Важным пытаннем як для Рэспублікі Беларусь, так і для раёна з'яўляецца назіранне і кантроль за развіццём сітуацыі на спажывецкім рынку. За 2021 год адкрылася 8 новых гандлёвых аб'ектаў плошчай каля 425 м кв. як у горадзе, так і раёне, 2 аб'екта грамадскага харчавання на 22 пасадачных месца. Акрамя таго, сваю дзейнасць пачалі новыя сялянска-фермерскія гаспадаркі і аграсядзібы, што дазволіла забяспечыць занятасць насельніцтва ў сельскай мясцовасці.

Асноўнымі прыярытэтамі развіцця краіны на бягучую пяцігодку ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады вызначаны: умацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, камфортныя і бяспечныя ўмовы жыцця і працы, якасную і даступную адукацыю, умацаванне дыялогу і ўзаемнага даверу паміж дзяржавай і грамадствам, дзяржавай і чалавекам, дзяржавай і бізнесам.

- Беларусь ужо другі год жыве ва ўмовах санкцыйнага ціску калектыўнага Захаду, - дапаўняе Святлана Іванаўна. - Аднак эканоміка краіны спраўляецца з уплывам гэтых негатыўных мер уздзеяння на яе. Кіраўніцтвам рэспублікі робіцца ўсё, каб супрацьстаяць неабгрунтаванаму санкцыйнаму націску, адаптавацца да новых умоў, змякчыць ўдар па эканоміцы і мінімізаваць магчымую шкоду. І нягледзячы на гэта харчовая бяспека ў краіне забяспечана на сто працэнтаў.

Яшчэ адно пытанне сустрэчы тычылася складанай сітуацыі, звязанай з гібеллю людзей. Акцэнт быў зроблены на асноўных патрабаваннях па забеспячэнні пажарнай бяспекі жылых дамоў і кватэр грамадзян.

Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы