Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дэпутат парламента Людміла Ніжэвіч: «Мы назіраем мноства спроб перапісаць гісторыю»

06.05.2022

Праз 80 гадоў пасля пачатку самай кровапралітнай вайны, прайшоўшы праз неймаверныя пакуты ваеннага ліхалецця і пасляваеннага аднаўлення, мы назіраем мноства спроб перапісаць гісторыю, сцерці гістарычную праўду з людской памяці.

Мы, дэпутаты парламента, проста павінны былі даць справядлівую ацэнку злачынствам нацыстаў і іх памагатых на беларускай зямлі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, прыняўшы ў 2021 годзе Закон Рэспублікі Беларусь «Аб генацыдзе». Тым самым ад імя беларускага народа папярэдзіць прагнучыя рэваншу сілы аб немінучай адплаце за злачынныя замахі.

Разам з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму», якiм усталявана забарона прапаганды або публічнага дэманстравання, вырабу, распаўсюджвання нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі, іншымі заканадаўчымі актамі гэты закон закліканы стаць палітычным, юрыдычным і маральным актам, накіраваным на абарону гістарычнай памяці, афіцыйнае прызнанне і асуджэнне генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд.

Дакументальна ўстаноўлена, што ў гэты час на тэрыторыі БССР і іншых дзяржаў праводзілася планамерная палітыка знішчэння мірнага насельніцтва шляхам масавых забойстваў, наўмыснага стварэння жыццёвых умоў, разлічаных на яго фізічнае вынішчэнне, ажыццяўляліся карныя аперацыі, гвалтоўная дэпартацыя для выканання прымусовых работ, ствараліся месцы прымусовага ўтрымання насельніцтва, канцэнтрацыйныя лагеры і лагеры смерці, практыкаваліся жахлівыя медыцынскія вопыты, у тым ліку над дзецьмі.

Чалавеканенавістніцкая тэорыя была ў аснове плана нападу на СССР «Барбароса» і рэалізуецца на акупаванай нацыстамі тэрыторыі генеральнага плана «Ост».

Гэтыя і шэраг іншых дакументаў узводзілі зверствы ў адносінах да мірнага насельніцтва ў ранг дзяржаўнай палітыкі гітлераўскай Германіі і вызвалялі германскіх вайскоўцаў ад адказнасці за злачынствы.

Генацыд у дачыненні да беларускага народа прадоўжыўся і ў пасляваенны час удзельнікамі нацыяналістычнага падполля.

Так, асобныя ўзброеныя атрады «арміі Краёва», дзейнічаючы на тэрыторыі БССР, Літвы і Украіны ў якасці добраахвотных памочнікаў нямецкіх карнікаў у антыпартызанскіх аперацыях у гады вайны, адрозніваліся асаблівай жорсткасцю пры знішчэнні мірнага насельніцтва.

Баявыя аперацыі па ліквідацыі нацыяналістычных фарміраванняў ажыццяўляліся з 1 студзеня 1944 года па 31 снежня 1951 года.

На жаль, многія факты генацыду беларускага народа ваеннага і пасляваеннага перыядаў не ў поўнай меры вядомы сучаснаму маладому пакаленню, што стварае пажыўнае асяроддзе для адраджэння ідэй неанацызму і супрацьпраўнай дзейнасці пад сімволікай нацысцкіх памагатых.

Злачынствы супраць чалавецтва не маюць тэрміну даўнасці. У цяперашні час Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь распачата і расследуецца крымінальная справа па факце здзяйснення нацысцкімі злачынцамі, іх памагатымі, нацыяналістычнымі фарміраваннямі ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд на тэрыторыі БССР і іншых дзяржаў генацыду беларускага народа.

Ужо на дадзеным этапе дапытаны тысячы сведак, большасць з якіх вязні канцлагераў і лагераў смерці. Праведзена больш за сотні аглядаў месцаў здарэнняў, у ходзе якіх зафіксаваны раней не вядомыя пахаваннi грамадзян, загінуўшых у гады акупацыі, і магчымыя месцы пахаванняў. Месцы масавага знішчэння знаходзяцца практычна ў кожным раёне нашай краіны. Відавочна, што маштабы трагедыі беларускага народа могуць быць значна больш, чым ўяўлялася раней.

Улічваючы асаблівы характар злачынства супраць чалавецтва, у мэтах устанаўлення дзейсных бар'ераў на шляху спроб фальсіфікацыі падзей і вынікаў Другой сусветнай вайны і процідзеяння неанацысцкім праявам у сучасным беларускім грамадстве ўведзена крымінальная адказнасць за адмаўленне генацыду беларускага народа ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або пасляваенны перыяд. Гэта можа ўтрымлівацца ў публічным выступе, альбо ў друкаваным або публічна дэманструемым творы, альбо ў сродках масавай інфармацыі, альбо ў інфармацыі, размешчанай у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, іншай сетцы электрасувязі агульнага карыстання або выдзеленай сетцы электрасувязі, з увядзеннем пакарання ў выглядзе арышту, або абмежавання волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўлення волі на той жа тэрмін.

Незабыўнай вясной 1945 года ніхто з пераможцаў – нашых слаўных бацькоў і дзядоў – нават на секунду не мог уявіць, што праз некалькі дзесяцігоддзяў іх нашчадкам прыйдзецца ў прамым сэнсе змагацца за Вялікую Перамогу.

Менавіта гэта бітва, бітва за праўду гісторыі, супраць яе фальсіфікацыі адбываецца ў цяперашні час. І наша з вамі агульная задача, даносячы праўду, зрабіць усё, каб не паўтарылася жахлівая сусветная трагедыя.

Людміла Ніжэвіч,

старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы