Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Урачысты мітынг, прысвечаны Дню Перамогі, адбыўся ля помніка воінам-вызваліцелям у Капылі

10.05.2022

Сёння ў нашай рэспубліцы адзначаецца вялікае свята - Дзень Перамогі, свята, здабытае цяжкімі шматгадовымі баямі за свабоду і незалежнасць Радзімы, велізарнай працай у тыле, барацьбой партызан і падпольшчыкаў на часова акупаваных тэрыторыях.

Урачысты мітынг, прымеркаваны 77-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, сабраў ля помніка воінам-вызваліцелям у райцэнтры прадстаўнікоў раённай улады, працоўных калектываў, грамадскіх арганізацый, жыхароў і гасцей горада.

Мерапрыемства адкрыў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык, які павіншаваў землякоў са святам, пажадаў усім прысутным мірнага неба, здароўя, поспехаў, шчасця і дабрабыту.

- Для нас гэта свята святое, і мы заўсёды сустракаем яго з пачуццём гонару за свой народ, сваю краіну, за нашы старэйшыя пакаленні, якія абаранілі для нас свабоду. Вядома, і з пачуццём адказнасці, якая ляжыць на нас, за тое, каб мы перадавалі гэту святую памяць аб тых страшных падзеях пакаленням, якія ідуць за намі. Вельмі хацелася б, каб кожны чалавек на нашай зямлі ўсведамляў: самае галоўнае ў жыцці — гэта мiр, - падкрэсліў кіраўнік раёна.

З прывітальным словам таксама выступілі малалетні вязень Яўген Сівец, начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Нясвіжскага і Капыльскага раёнаў падпалкоўнік Сяргей Маргалік. Ад маладога пакалення слова было прадастаўлена Мілане Мікалаеўскай. Навучэнка СШ № 2 г. Капыля адзначыла, што годна працягваць традыцыі дзядоў і прадзедаў, прымнажаць багацце роднай зямлі – святы абавязак маладога пакалення. А памяць жыве ў добрых справах, накіраваных на дабрабыт і росквіт роднага горада і краіны ў цэлым.

Аддаючы даніну павагі загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, прысутныя ўшанавалі іх памяць хвілінай маўчання. Да падножжа мемарыяла ўсклалі кветкі і вянкі.

Далей святочныя мерапрыемствы сканцэнтруюцца ў зоне адпачынку, дзе будзе арганізавана работа пунктаў грамадскага харчавання, атракцыёнаў, гульнявых, тэматычных і інтэрактыўных пляцовак, выстаў. Добры настрой усім прысутным створаць удзельнікі святочнага канцэрта «З Днём Перамогі!».

Таццяна БОХАН

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы