Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

15 мая пройдзе лёгкаатлетычны прабег «Капыльскае кальцо»

12.05.2022

«Капыльскае кальцо» запрашае 15 мая ўсіх аматараў хуткіх рухаў і актыўнага ладу жыцця прыняць удзел у традыцыйным лёгкаатлетычным прабегу.

Арганізатарамі выступаюць Капыльскі райвыканкам і галоўнае ўпраўленне спорту і турызму Мінаблвыканкама. У ім могуць удзельнічаць усе жадаючыя спартсмены, пры ўмове адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў. Барацьба разгорнецца на чатырох дыстанцыях у розных узроставых групах.

Галоўны забег - Адкрыты чэмпіянат Мінскай вобласці па паўмарафоне - стане сапраўдным выпрабаваннем сярод аматараў бегу ў абсалютным першынстве. На старт у 21,1 км змогуць выйсці мужчыны і жанчыны ад 18 да 35 гадоў і старэй.

На дыстанцыі 10 км 550 м чакаецца выступленне аматараў бегу ад 17 да 41 года і старэй ў трох узроставых групах. А вось для юнакоў і дзяўчат ад 13 да 17 гадоў, мужчын - 60 гадоў і старэй, жанчын - 50 гадоў і старэй спаборніцтвы будуць праводзіцца на дыстанцыі 3 км.

Традыцыйнай стала і дыстанцыя за 1 км, дзе асноўнымі ўдзельнікамі стануць юнакі і дзяўчаты ад 7 да 12 гадоў у трох узроставых катэгорыях.

Пераможцы ў індывідуальных відах праграмы ва ўсіх узроставых групах і на ўсіх дыстанцыях будуць узнагароджвацца грашовымі прызамі, медалямі і граматамі, прызёры – медалямі і граматамі. Усе фінішаваўшыя ўдзельнікі на дыстанцыі 21,1 км атрымаюць памятныя медалі фінішора.

Спаборніцтвы пройдуць на стадыёне Капыльскага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра. Урачыстае адкрыццё – у 11.00, пачатак у 11.20.

Таццяна БОХАН

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы