Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне адсвяткавалі 95-годдзе добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь

12.05.2022

У раённым цэнтры культуры адсвяткавалі 95-годдзе добраахвотнага таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь.

У фае была разгорнута тэматычная экспазіцыя ваенна-патрыятычнай накіраванасці, падрыхтаваная СШ № 3 г. Капыля, навучэнцы якой да таго ж станцавалі «Вальс Перамогі». Акрамя таго, была арганізавана выстава стралковай зброі, гранатамётаў і ўзораў ваеннай экіпіроўкі курсантаў агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.

Старшыня Капыльскай РАС ДТСААФ Аляксандр Касінскі распавёў аб дзейнасці структуры. Ён адзначыў, што гісторыя абароннага таварыства пачалася з далёкага 1927 года, калі 28 лютага ў Беларусі на аб'яднаным Пленуме Цэнтральнага Савета Авіяхіма БССР і таварыства садзейнічання і абароне было прынята рашэнне аб стварэнні Асаавіяхіма БССР. З першых крокаў дзейнасці надавалася вялікая ўвага ваеннаму навучанню працоўных, наладжвалася праца гурткоў ваенных ведаў. У гады суровых выпрабаванняў Асаавіяхім БССР паспяхова выконваў свае задачы і ў перадваенныя гады. Сотні тысяч байцоў змагаліся за незалежнасць Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яны прайшлі школу патрыятызму, баявой падрыхтоўкі ў шэрагах абароннага таварыства.

Выступаючы з прывітальным словам, старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык падкрэсліў:

- 95-годдзе з дня ўтварэння ДТСААФ адзначаецца ва ўсіх раёнах нашай краіны. Гэта ўнікальнае абароннае таварыства, якое шматгадовай гісторыяй даказала сваю эфектыўнасць і значнасць ва ўмацаванні абароннай здольнасці краіны, а таксама выхаванні моладзі – самаадданых абаронцаў Радзімы. Усе гэтыя гады структура беражліва захоўвае традыцыі і прымнажае вопыт пакаленняў, напаўняе глыбокім зместам такія паняцці, як патрыятызм і любоў да Айчыны.

У гэты знамянальны дзень ва ўрачыстай абстаноўцы Ганаровай граматай Капыльскага райвыканкама за актыўную грамадскую дзейнасць і шматгадовую працу па грамадзянска-патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення, а таксама ў сувязі з 95-годдзем ДТСААФ Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Аляксандр Касінскі.

Намеснік старшыні Рэспубліканскага савета ГА «Беларускі саюз афіцэраў», палкоўнік у адстаўцы Васіль Скрыннікаў адзначыў, што ДТСААФ Рэспублікі Беларусь на працягу многіх гадоў спрыяла ўключэнню шырокіх мас моладзі ў працу па ўмацаванні абараназдольнасці краіны ў цеснай узаемасувязі з ваенна-патрыятычным выхаваннем. ДТСААФ і сёння беражліва захоўвае гераічныя традыцыі старэйшых пакаленняў, працягвае заставацца школай мужнасці, патрыятызму і настаўніцтва.

У год 95-годдзя ДТСААФ шэрагі таварыства папаўняюцца. У сувязі з гэтым трынаццаці навучэнцам устаноў адукацыі раёна палкоўнікам у адстаўцы Васілём Скрыннікавым уручаны членскія білеты.

У гэты дзень Граматамі арганізацыйнай структуры г.Мінска і Мінскай вобласці ДТСААФ узнагароджаны члены ДТСААФ дырэктар гімназіі № 1 г. Капыля Тамара Місько, дырэктар СШ № 2 г. Капыля Ірына Абас, дырэктар Слабадакучынскай СШ Валянціна Кандыбовіч, старшыні першасных арганізацыйных структур ДТСААФ СШ № 3 г. Капыля Святлана Буткевіч, Каменскага КПК д/с – СШ Ігар Крэпскі і Цімкавіцкай СШ Вольга Чыгір.

Многія з тых, хто ўпісаў у летапіс арганізацыі памятныя старонкі, сталі яе гонарам і нязменнымі актывістамі – гэта ветэраны абароннага таварыства, якія былі адзначаны нагруднымі знакамі «95 гадоў ДТСААФ Рэспублікі Беларусь»: Уладзімір Кур'яновіч, Мікалай Громаў, Уладзімір Караленка. Старшыні першасных арганізацыйных структур ДТСААФ СШ № 2 г. Капыля Аляксандр Шакун, гімназіі № 1 г. Капыля Мікалай Стульба, Грозаўскага КПК д/с – СШ Ігар Дубіна, Жыліхаўскага КПК д/с – СШ Юрый Абрамовіч, райвыканкама Іван Бабко, РАС ДТСААФ Аксана Баркоўская, начальнік агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Арцём Няверка, раённага Саюза афіцэраў Аляксандр Пякарскі, РА вайны ў Афганістане Уладзімір Лукашэвіч. Таксама ўзнагароджаны члены ДТСААФ - дырэктар СШ № 3 г. Капыля Вадзім Салавей, дырэктар Лясноўскай СШ Любоў Войцік, дырэктар Камсамольскага КПК д/с-СШ Васіль Трус, начальнік РАНС Віталь Буняк, начальнік аддзялення ДАІ Віктар Борыс.

Грамат РАС ДТСААФ удастоены воіны-інтэрнацыяналісты, старшыні пярвічных ветэранскіх арганізацый, старшыні першасных арганізацыйных структур, калектыў рэдакцыі газеты «Слава працы».

Віншуючы, начальнік агульнавайсковага факультэта Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь Арцём Няверка адзначыў, што ДТСААФ заўсёды было школай мужнасці для маладога пакалення. За гады сваёй дзейнасці абароннае таварыства выхавала мільёны патрыётаў сваёй краіны, многія з якіх праявілі сябе сапраўднымі героямі.

Словы ўдзячнасці і падзякі РАС ДТСААФ выказалі старшыня раённай арганізацыі Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане Уладзімір Лукашэвіч, старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, старшыня РА ГА «Белая Русь» Алена Карповіч, галоўны рэдактар газеты «Слава працы» Дыяна Ткачэнка, першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч, старшыня РО ГА «Беларускі фонд міру» Святлана Сташаніна, РА «Беларускі Чырвоны Крыж» Ніна Жук, старшыня раённага Саюза афіцэраў Аляксандр Пякарскі, начальнік РАНС Віталь Буняк.

За годнае выхаванне сыноў і патрыётаў сваёй Радзімы ўручаны падзячныя лісты і падарункі ад РА ГА «Беларускі саюз жанчын» бацькам вайскоўцаў: Марыне і Генадзю Ждановіч, Але Шэрай, Вользе і Віктару Давідоўскім, Ірыне і Андрэю Каршук, Мікалаю І Наталлі Каршук.

Аб службе ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь распавялі радавы пагранiчнай заставы ім. Героя Савецкага Саюза Віктара Усава Руслан Шэры, вайсковец часткі 3214 Дзяніс Давідоўскі, радавы пагранiчнай заставы ім. Бяляева Уладзіслаў Ждановіч.

Мерапрыемства суправаджалася мастацкімі нумарамі дыпламантаў раённага, абласнога і рэспубліканскага конкурсаў патрыятычнай песні ДТСААФ «Любоў да Айчыны захоўваючы», у якім прымалі ўдзел Вячаслаў Курчык, Паліна Саладуха, Вікторыя Трухан, вакальны квартэт «Ілона».

Незабыўным і яркім было выступленне курсантаў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Уся зала разам з салістамі стоячы спявала песню «Дзень Перамогі», ад чаго ў некаторых выступалі слёзы радасці на вачах.

Наталля Давыдзенка

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы