Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Ушаноўвалі лепшых аграрыяў пасяўной кампаніі Капыльшчыны

12.05.2022

Нягледзячы на капрызы надвор'я, вясновая пасяўная кампанія ідзе па плане. І, вядома, сярод працаўнікоў ёсць лідары. Мы расказваем пра лепшых аграрыяў, якія з раніцы да позняга вечара працуюць у полі і дасягаюць самых высокіх паказчыкаў у сваіх сельгаспрадпрыемствах, што асабліва важна ў сучасных эканамічных умовах.

Ушаноўваць перадавікоў выязджаюць прама на працоўныя месцы. Так бы мовіць, без адрыву ад вытворчасці, бо разумеюць, што сёння кожная хвіліна на рахунку.

У чарговы раз віншаваць аграрыяў адправілася старшыня Капыльскага райкама прафсаюза работнікаў АПК Ірына Сцяпура. Разам з ёй і мы, каб адлюстраваць тых, хто працуе на зямлі з раніцы да позняга вечара. Да віншаванняў далучыліся старшыні мясцовых пярвічных прафсаюзных арганізацый.

І першая гаспадарка на нашым шляху - ААТ «Піянер-Агра». Тут заслужаныя падзячныя пісьмы, грашовыя прэміі і падарункі атрымалі механізатары з самымі высокімі паказчыкамі па сваёй гаспадарцы. На сяўбе яравых збожжавых вызначыўся Яўген Касач, унясенні мінеральных угнаенняў — Аляксандр Рацько, культывацыі — Аляксандр Дарашэвіч, унясенні і пагрузцы арганікі — Дзмітрый Кунцэвіч і Дзмітрый Дзіткоўскі, на падрыхтоўцы глебы — Іван Вярыга.

На трактары «Беларус-82» з сеялкай «Мека-4» Алег Сабалеўскі пасеяў 310 гектараў цукровых буракоў. Гэта найлепшы паказчык сярод тых, хто быў заняты гэтымі работамі. Варта адзначыць, што ў ААТ «Піянер-Агра» механізатар працуе менш за два гады, але ўжо паспеў зарэкамендаваць сябе з лепшага боку. На працягу сельскагаспадарчага года Алег Сабалеўскі выконвае многія сезонныя работы: яму па плячы і прасаванне саломы, і ўнясенне арганікі, і касьба.

— За абаранкам трактара — колькі сябе памятаю, — расказвае мужчына, — таму ў іншай сферы сябе неяк і не ўяўляю.

А дома Алега Сабалеўскага чакаюць жонка Наталля, сын Багдан і дачка Сабрына, якія заўсёды імкнуцца падтрымліваць галаву сям'і, разумеючы, якім стомленым ён часта прыходзіць з працы.

У ААТ «Ціміразеўскі» словы падзякі гучалі ў адрас Валерыя Раскавінскага, які вызначыўся на падкорме цвёрдымі мінеральнымі ўгнаеннямі, а вось на падкорме вадкімі лепшым стаў Дзмітрый Жданко. На ўнясенні і пагрузцы арганікі самыя высокія паказчыкі - у Аляксандра Турбана і Сяргея Шугалея. На ворыве, сяўбе і культывацыі на перадавыя пазіцыі па зводках сельгаспрадпрыемства выйшлі Віктар Лагун, Іван Корзун і Сяргей Сала, адпаведна.

Віншаваць механізатара ААТ «Семежава» Дзмітрыя Ражко з райцэнтра прыязджаюць не ўпершыню. Работнік рэгулярна сярод лідэраў. Ды і вопыт у яго вялікі - у гаспадарцы працуе з 2010 года. Увесну - на сяўбе яравых збожжавых, пасля - на нарыхтоўцы кармоў. Летам садзіцца за штурвал збожжаўборачнага камбайна, а восенню зноў ворыва і сяўба, толькі ўжо азімых культур. І толькі зімой у механізатара адносна спакойныя працоўныя будні, хаця і ў марозныя месяцы клопатаў хапае: трэба падрыхтаваць тэхніку да будучага сезону.

У ААТ «Семежава» словы падзякі за добрую і якасную працу прымаў і Аляксей Клімовіч. Ён стаў лепшым у сваёй гаспадарцы на пагрузцы арганікі: на «Амкадор» перавёз 10382 тоны.

Наступная гаспадарка ў нашым маршруце - КСУП «Дактаровічы». Да віншаванняў далучыўся і дырэктар сельгаспрадпрыемства Сяргей Шарупіч.

Кожнаму работніку Сяргей Яўгенавіч сказаў асобныя словы падзякі, а агульная характарыстыка гучала прыкладна так: «Працавітыя, адказныя, адукаваныя. Радасна, што ў нашай гаспадарцы ёсць такія людзі». Тут узнагароды за працу атрымалі Алег Бортнік, Сяргей Дзісяк, Аляксандр Шчэрба, Дзмітрый Макарчук, Мікалай Коршук, Юрый Галушка, Максім Семянцоў і Міхаіл Дарашэвіч. У кожнага з іх апроч працы хапае клопатаў і дома. Напрыклад, у Алега Бортніка ў хатняй гаспадарцы ёсць конь.

- І ўся амуніцыя ёсць, і воз маленькі, і нават сані, - дзеліцца сваім захапленнем механізатар. — Я вельмі люблю коней, мой дзядуля Віктар быў конюхам у калгасе, таму гэтае захапленне родам з дзяцінства.

Наступны прыпынак — ААТ «Скабін», дзе аднымі з лепшых на вясновай сяўбе сталі механізатары Андрэй Волкаў, Іван Салаш, Сяргей Ермаліцкі, Вадзім Пархомчык, Іван Лук'янавіч і кіроўца Іван Будзько. Разам з Ірынай Сцяпурай работнікаў віншаваў дырэктар гаспадаркі Аляксандр Хвіцько.

У гэтыя дні ў адрас працаўнікоў палёў з усіх сельгаспрадпрыемстваў раёна прагучала нямала добрых слоў, падзяк за праведзеную працу. Уручаючы ўзнагароды, Ірына Сцяпура адзначала важнасць выкананай імі працы, дзякавала за адданасць роднай зямлі і жадала моцнага здароўя, поспехаў у працы і шчасця ў асабістым жыцці.

Крысціна Жогаль

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы