Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык правёў чарговы асабісты прыём грамадзян

13.05.2022

За дапамогай у вырашэнні праблемных пытанняў звярнулася два чалавекі.

— Нашы грамадзяне вельмі чакаюць ўстаноўкі надзіманага комплекса ў гарадскім парку, - звярнулася да кіраўніка раёна Ала Нікіфарава. - Батут карыстаецца папулярнасцю ў маленькіх капылян. Бо падобнага роду баўленне часу не толькі цешыць іх і дастаўляе вялікае эмацыйнае задавальненне, але і надае сіл і здароўя.

— Усталёўваючы батут трэба памятаць пра бяспеку. І выкананне гэтых правіл поўнасцю ўскладзена на ўладальніка. Ёсць нормы, распрацаваныя Дзяржстандартам, дзе прапісаны патрабаванні да матэрыялаў, канструкцыі, ажыццяўлення нагляду пры эксплуатацыі. Пытанне ў тым, што за выкананнем гэтых норм трэба сачыць. Таму, пасля вывучэння кампетэнтнымі органамі адпаведных дакументаў на прадмет бяспекі надзіманай устаноўкі, будзе прынята рашэнне, - падкрэсліў кіраўнік раёна.

З пытаннем, на якое раптоўна не дасі адказу, да Сяргея Пілішчыка звярнулася шматдзетная маці. Яе зварот заключаўся ў спрэчцы з суседам па мяжы зямельнага ўчастка. Вырашэнне праблемы, узнятай жанчынай, таксама патрабуе дэталёвага разгляду з выездам на месца.

Падводзячы вынікі асабістага прыёму грамадзян, Сяргей Пілішчык адзначыў, што, як правіла, пытанні, з якімі звяртаюцца людзі, маюць кансультатыўны або асабісты характар, вельмі рэдка праблема патрабуе ўвагі высокага ўзроўню.

— Аналіз зваротаў грамадзян, якія паступілі, паказвае, што глабальных, невырашальных пытанняў няма, — падсумаваў кіраўнік раёна. - Важна, што ў абсалютнай большасці выпадкаў многія з іх удаецца аператыўна вырашаць. Такая наша паўсядзённая дзейнасць, таму галоўная задача - пачуць грамадзян і дапамагчы ім вырашыць хвалюючыя пытанні.

Графік асабістага прыёму грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб старшынёй райвыканкама застаецца нязменным: другая і чацвёртая серада месяца з 8 да 13 гадзін.

Таццяна Бохан

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы