Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У цэнтры Капыля прайшоў фестываль «Cем колераў вясёлкі», прымеркаваны да Міжнароднага Дня абароны дзяцей

02.06.2022

Яркімі фарбамі і вясёлым смехам маленькіх капылян і забіяцкай дзятвы, якія праходзяць аздараўленне ў лагерах на базе гімназіі і двух гарадскіх сярэдніх школ, быў напоўнены фестываль «Cем колераў вясёлкі». Прысвечаны ён Міжнароднаму дню абароны дзяцей і дзе быў дадзены старт летняй аздараўленчай кампаніі 2022 года.

Лета на гарадской плошчы пачалося з доўгачаканага сонечнага і цёплага надвор'я, а свята з прывітання намесніка начальніка ўпраўлення адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Святланы Сташанiнай. Яна павіншавала рабят з заканчэннем навучальнага года, пажадала актыўнага, цікавага, а галоўнае - бяспечнага адпачынку.

- Аздараўленчая кампанія ў рэгіёне стане, як і заўсёды, маштабнай — адзначыла Святлана Іванаўна. — Увагай будуць ахоплены каля тысячы школьнікаў. - Я жадаю, каб ваша аздараўленне прайшло з карысцю, вы завялі новае сяброўства і знаёмствы, каб любоў да роднай Беларусі ў вашым сэрцы станавілася ўсё большай і большай.

З першым днём лета юных капылян павіншавала і старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка, якая пасля ўручыла дыплом і падарунак Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Марыі Паляшчук, фіналісту рэспубліканскага конкурса дзіцячага малюнка «Нам мiр завешчана берагчы».

У пацверджанне таму, што сумаваць летам дзецям не прыйдзецца, цэнтрам творчасці дзяцей і моладзі Капыльскага раёна былі падрыхтаваны забавы не толькі цікавыя, але і карысныя. Яны ўдзельнічалі ў конкурсах і гарэзавалі на гульнявых і інтэрактыўных зонах Белаграпрамбанка, ГА «БРСМ», Капыльскага цэха прыроднага і звадкаванага газу. Незабыўныя эмоцыі выклікала і дэманстрацыя патрульнай машыны: бо ўбачыць, як знутры абсталяваны аўтамабіль з пробліскавымі маячкамі, заўсёды цікава і захапляльна. А на інтэрактыўнай пляцоўцы, арганізаванай Капыльскім РАНС, дзеткі з задавальненнем прымяралі на сябе касцюм ратавальніка, маглі задаць супрацоўнікам цікавячыя пытанні і разам з імі пачытаць карысныя буклеты на тэму бяспекі.

Па традыцыі прайшоў і конкурс малюнкаў на асфальце. Рознакаляровымі крэйдамі хлопцы малявалі сонца і неба, дзяцей і кветкі, жывёл і прыроду — усё тое, што на іх думку азначае простае паняцце - мір ва ўсім свеце. Членам журы было цяжка выбраць лепшага з юных мастакоў, таму салодкія прызы ад раённага аб'яднання прафсаюзаў, ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» і Беларускага Чырвонага Крыжа атрымалі ўсе ўдзельнікі.

Пасля святочнае дзейства перамясцілася ў будынак раённага цэнтра культуры. Канцэртная праграма «Мары спраўджваюцца» ў чарговы раз прадэманстравала, што на Капыльшчыне растуць таленавітыя і творчыя асобы.

Іх музычныя нумары падарылі ўсім прысутным зарад добрага настрою і шмат станоўчых эмоцый.

Таццяна БОХАН

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы