Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

ААТ «Капыльскае»: стаўка на маладых аграрыяў... і не толькі

03.06.2022

У дзень нашага прыезду праца кіпела ў полі ля вёскі Чарнагубава: вялася апрацоўка пасеваў цукровых буракоў.

За працэсам уважліва сачыла малады аграном Крысціна Савіцкая. У тандэме з механізатарам Віталіем Даніліным пастаўленыя задачы выконваліся дакладна і зладжана. Наогул, у гаспадарцы робяць стаўку на маладых спецыялістаў - зацікаўленых, гатовых вучыцца, асвойваць новыя гарызонты і, самае галоўнае, жадаючых працаваць на зямлі.

Здавалася б, яшчэ зусім нядаўна на палях раёна актыўна працавалі сеялкі. А ўжо сёння сеянцы не толькі паспяхова ўзышлі, але і набраліся сілы. У гэты перыяд расліны вельмі ўразлівыя для розных захворванняў і пустазельных «агрэсараў». Сельскім працаўнікам вядома, што высокі ўраджай немагчыма атрымаць без ужывання гербіцыдаў, якія практычна цалкам знішчаюць пустазелле. У культурных пасевах растуць дзясяткі відаў пустазельных раслін, а пры высокай ступені засмечанасці поля пустазелле адбірае ў раслін не толькі пажыўныя рэчывы і вільгаць з глебы, але яшчэ засланяюць сабой сонечнае святло. Усё гэта не дазваляе ім у належнай меры расці, развівацца і набірацца сіл. Сучасныя віды прэпаратаў, якія прымяняюцца пры хімічнай праполцы раслін, даюць стопрацэнтную эфектыўнасць.

Таму адна з першачарговых задач у ААТ «Капыльскае» - апрацоўка раслін ад пустазелля, шкоднікаў і хвароб.

Пад цукровыя буракі ў гаспадарцы адведзена 1000 га. На хімпраполцы бураковых палёў заняты Віталь Лаўрыновіч. Працуе механізатар на трактары «Беларус» з прычапным апырсквальнікам «Амазон»: гэта тэхніка лёгкая, кампактная, манеўраная. Прычым цалкам аўтаматызаваная, што дазваляе зрабіць запраўку хутка і выразна, выконваючы ўсе тэхналагічныя нормы. У кабіне трактара ўстаноўлены спецыяльны камп'ютар, з дапамогай якога аграном па абароне раслін Крысціна Савіцкая кіруе апырсквальнікам. Тым часам механізатар Віталь Данілін змешвае неабходныя прапорцыі прэпаратаў, якія выкарыстоўваюцца для апрацоўкі, у абавязкі маладога чалавека таксама ўваходзіць падвоз вады на поле. За адну праходку «Амазон» захоплівае 24 метры пасеваў, а запраўкі хапае на 16 гектараў.

— Апрацоўку буракоў мы плануем правесці яшчэ два разы, — расказвае намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ «Капыльскае» Юрый Тарасевіч, — а ўвогуле, у гэты час у нас актыўны перыяд апрацоўак усіх культур. Паралельна вядзём першую хімпраполку кукурузы, пад якую ў гаспадарцы адведзена 1850 гектараў. Таксама ідзе трэцяя апрацоўка пасеваў рапсу ад шкоднікаў, праводзіцца абарона зерневых культур ад хвароб.

Дарэчы, выканаць пастаўленыя задачы якасна і ў тэрмін сельгаспрадпрыемству дапамагае ЗАТ «Аўгуст-Бел» - перадавая кампанія па выпуску хімічных сродкаў аховы раслін у Рэспубліцы Беларусь. Акрамя асноўнай дзейнасці прадпрыемства аказвае гаспадаркам дапамогу ў правядзенні сельгасработ, падаючы свае высокапрадукцыйныя апырсквальнікі.

У летнія месяцы ў аграрыяў клопатаў заўсёды хапае. У ААТ «Капыльскае» набірае абароты кампанія па нарыхтоўцы травяністых кармоў. Зараз на сянаж прыбіраюць зімавое жыта, зусім хутка тэхніка выйдзе на касьбу траў. А пакуль прасуюць у стрейч-плёнку невялікія ўчасткі люцэрны. Пасля завяршэння гэтых работ нават выдыхнуць не атрымаецца: ужо не за гарамі і ўборачная гарачая пара.

Як ідуць справы з абаронай раслін у сельгаспрадпрыемствах раёна?

Пра гэта мы вырашылі спытаць у намесніка начальніка — дзяржаўнага інспектара дзяржаўнай інспекцыі па насенняводстве, каранціне і абароне раслін па Капыльскім раёне Ніны Асіповіч:

— Зараз актыўна вядуцца ахоўныя работы па хімпраполцы яравых збожжавых і зернебабовых культур, цукровых буракоў, а таксама па барацьбе з хваробамі ў пасевах азімых збожжавых культур, — расказвае Ніна Васільеўна. - Праводзіцца апрацоўка пасеваў грэчкі ад пустазелля. ААТ «Піянер-Агра», «Старыца-Агра», ф-л «Лакнея», «В. Раёўка», ЗАТ «Жыліхава», ААТ «Семежава» і КСУП «Дактаровічы» апрацавалі грэчку гербіцыдамі яшчэ да таго, як культура ўзышла. Астатнія сельскагаспадарчыя арганізацыі будуць працаваць па ўсходах грэчкі. Па стане на 1 чэрвеня 2022 года выканана 50% ад плана. Хімпраполка яравых збожжавых і зернебабовых выканана на 71 працэнт ад плана.

Абароне цукровых буракоў ад пустазельнай расліннасці ў раёне таксама надаецца вялікая ўвага. У гэтым годзе яны займаюць плошчу 6875 га. Неабходна правесці дзве ці тры апрацоўкі ад пустазелля ў залежнасці ад канкрэтнага поля, зараз пачалася ўжо другая. Хімпраполка праводзіцца па меры развіцця пустазелля. Высокая нагрузка на адзін апырсквальнік патрабуе дакладнай аператыўнай работы агранамічнай службы гаспадарак. Усе сродкі аховы раслін сельгаспрадпрыемствы закупляюць самастойна.

Варта адзначыць, што спецыялістамі інспекцыі пастаянна праводзяцца абследаванні пасеваў культур на наяўнасць шкодных арганізмаў: шкоднікаў, хвароб і пустазелля. І калі колькасць шкодных арганізмаў па колькасці, інтэнсіўнасці развіцця і распаўсюджванні перавышае эканамічны парог шкоднаснасці, агранамічная служба гаспадаркі своечасова апавяшчаецца аб неабходнасці правядзення ахоўных мерапрыемстваў.

Крысціна Жогаль

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы