Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У XIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур прынялі ўдзел прадстаўнікі Капыльскага раёна

07.06.2022

У XIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур, які праходзіў у Гродне, удзел брала і дэлегацыя майстроў Мінскай вобласці. Капыльскі раён прадстаўлялі супрацоўнікі і выхаванцы раённага цэнтра ткацтва, які ўзначальвае Таццяна Волкава:

- Мы дэманстравалі ткацтва на кроснах і майстар-клас па пляценні пояса на ніту, - распавядае Таццяна Мікалаеўна. - Нашы калегі з Клецкага раёна паказалі гліняныя цацкі, разьбу па дрэве, маляванне, лялек ручной работы, а прадстаўнікі Мінска - пляценне пояса на бярдэчцы. Таксама праходзілі майстар-класы.

Адкрыла XIII Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур шматнацыянальнае шэсце. Яно заўсёды становіцца адным з самых яркіх дзействаў, якое збірае мноства гледачоў і дэманструе адначасова разнастайнасць і адзінства, згоду народаў, якія жывуць у Беларусі. Госці віталі прадстаўнікоў каля 30 нацыянальнасцяў.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў фестывалю, міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў адзначыў:

– Ідэйна гэта адно з галоўных свят у нашай краіне, бо яно ўвасабляе дух беларусаў. У нас ніхто і ніколі не пытаўся ў іншага, якой ён нацыянальнасці, якая яго дарога да храма, у якога бога ён верыць. І гродзенская зямля, мусіць, самая паказальная ў гэтым плане. Тут у міры і згодзе пражываюць каля 150 нацыянальнасцяў. Каб канчаткова паставіць кропку ў гэтых пагалосках пра нейкія прыгнёты, я ўсім заўсёды раю адкрыць тэлефонны даведнік кіруючых працаўнікоў Гарадзенскай вобласці. У ім ёсць любыя прозвішчы, імёны і імёны па бацьку: польскія, літоўскія, татарскія, яўрэйскія. І гэтыя людзі не проста жывуць тут, а працуюць у розных органах улады на карысць нашай роднай Рэспублікі Беларусь, і Гродзенскай вобласці ў прыватнасці.

Падчас правядзення фестывалю ў цэнтры горада разгарнуліся 18 падворкаў, якія аб'ядналі самыя розныя нацыянальнасці, якія жывуць у Беларусі. Армяне, грузіны, яўрэі, палякі, рускія, украінцы, цыганы, італьянцы, літоўцы, грэкі - кожны народ дэманструе сваю самабытнасць. Госці знаёміліся з народнымі танцамі, песнямі, кухняй: толькі ў першы дзень фестываль наведалі больш за 60 тыс. чалавек.

А завяршыўся фестываль мерапрыемствамі на Аўгустоўскім канале. Для гасцей свята падрыхтавалі лакацыі з дэгустацыяй страў нацыянальнай беларускай кухні, прыгатаваных па арыгінальных рэцэптах практычна з усёй Гродзенскай вобласці, адкрытыя спаборніцтвы з вясёлымі перашкодамі, курыныя бегі, спартыўную пляцоўку ад мясцовых асілкаў, а таксама спаборніцтвы па рыбнай лоўлі. На галоўнай сцэне гасцей фестывалю нацыянальнасцей радавалі выступленні ансамбляў і харэаграфічных калектываў.

Дыяна ТКАЧАНКА

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы