Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Аб тым, дзе ў Капыльскім раёне дазволена купацца

14.06.2022

Якасць адпачынку насельніцтва на водных аб'ектах падтрымліваецца на належным узроўні. Аб'екты, прызначаныя для купання ў нашым раёне, размешчаны ў трох месцах – гэта сажалкі ў вёсках Астравок, Багушы і сажалка №2 у г. Капылі.

Як распавёў старшыня Капыльскай раённай арганізацыі АСВОД РДГА «Беларускае рэспубліканскае таварыства выратавання на водах» Аляксандр Галуза, зоны масавага адпачынку насельніцтва добраўпарадкаваны, таксама праведзеная ачыстка пляжных зон. Перад купальным сезонам, як адзначыў Аляксандр Мікалаевіч, вадалазы Салігорскай выратавальнай станцыі правялі ачыстку дазволеных вадаёмаў для купання.

- Падтрымліваем пляжы ў годным стане. Ёсць кантэйнеры для збору смецця, распранальні для купаючыхся, альтанкі. Скошаны і прыбярэжныя палосы. Тут пастаянна ажыццяўляецца вываз бытавых адходаў – каментуе Аляксандр Галуза. - На стэндзе размешчана наглядная інфармацыя АСВОДа, якая распавядае аб правілах паводзін на вадзе. Ёсць уся выратавальная амуніцыя і абсталяванне. У кожным месцы з раніцы і да вечара дзяжураць 9 матросаў-ратавальнікаў, якія сочаць за парадкам.

Таксама Аляксандр Мікалаевіч звярнуў увагу: калі грамадзяне не будуць выконваць патрабаванні правілаў адпачынку, праводзячы свой вольны час у месцах, не прызначаных для купання, то іх чакаюць вялікія штрафы.

Каб пераканацца ў тым, як арганізаваны адпачынак на пляжах, работнікі РАНС, супрацоўнікі РАУС сумесна з АСВОДам праводзяць рэйдавыя мерапрыемствы па месцах масавага адпачынку грамадзян, а таксама там, дзе купанне забаронена. У адзін з дзён работнікі РАНС - інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Арцём Пыко і інжынер сектара нагляду і прафілактыкі Наталля Літоўчанка - праверылі, як людзі выконваюць патрабаванні правілаў знаходжання ў месцах масавага адпачынку.

Размаўляючы з адпачываючымі, ратавальнікі нагадалі, што неабходна выконваць правілы паводзін і меры бяспекі. Купацца варта ў спецыяльна абсталяваных месцах, а таксама нельга ўваходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення (алкаголь блакуе нармальную дзейнасць галаўнога мозгу). Ратавальнікі распавялі адпачываючым, што ў вадзе варта знаходзіцца не больш за 10-15 хвілін, бо пры пераахаладжэнні цела могуць узнікнуць курчы. Пры курчах, па іх словах, дапамагае ўкалванне любым вострым прадметам (шпілька, трэска, востры камень). Варта памятаць, што небяспечна скакаць або ныраць у ваду ў невядомым месцы - можна стукнуцца галавой аб грунт, корч, зламаць шыйныя пазванкі, страціць прытомнасць і загінуць. Таксама ратавальнікі паведамілі, што нельга дапускаць грубых гульняў на вадзе – нельга падплываць пад купаючыхся, «тапіць», падаваць ілжывыя сігналы аб дапамозе.

Вось яшчэ шэраг карысных правілаў:

- вельмі асцярожна плавайце на надзіманых матрацах і надзіманых цацках. Ветрам або плынню іх можа аднесці далёка ад берага, а хваляй - захліснуць, з іх можа выйсці паветра, што можа прывесці да страты плавучасці;

- не выкарыстоўвайце вяслярныя і маторныя плаўсродкі, водныя ровары і матацыклы ў зонах пляжаў, у грамадскіх месцах купання пры адсутнасці буйной агароджы пляжнай зоны.

З бацькамі аб бяспецы іх дзяцей гутарыў Арцём Пыко, адзначаючы галоўнае правіла: нельга пакідаць ля вады малых без нагляду.

– Яны могуць спатыкнуцца і зваліцца, захлынуцца вадой або трапіць у яму. Дарослыя павінны знаходзіцца на адлегласці выцягнутай рукі, - рэкамендаваў Арцём Аляксандравіч. - Не дазваляйце дзіцяці заходзіць у ваду далей, чым па пояс, не надзеўшы прыстасаванняў для плавання. Дзеці, якія плаваюць няўпэўнена, не павінны заходзіць у ваду далёка ад берага. Сачыце за гульнямі дзяцей нават на плыткаводдзi, таму што яны могуць зваліцца і захлынуцца.

Ратавальнікі таксама раздалі кожнаму адпачываючаму інфарматыўную прадукцыю на тэму бяспекі на вадзе. Падобныя рэйды будуць праходзіць і ў выхадныя дні, дзе работнікі РАНС, РАУС і АСВОДА будуць наведваць і месцы, забароненыя для купання. Там размова будзе іншая…

Павел Шэін

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы