Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На экскурсію ў РАУС прыйшлі хлопцы з лагера працы і адпачынку «Юніёр»

16.06.2022

У першы дзень акцыі «Школа дарожнай бяспекі», якая працягнецца да 31 жніўня, на экскурсію ў РАУС прыйшлі хлопцы з лагера працы і адпачынку «Юніёр», арганізаванага на базе сярэдняй школы №2 г.Капыля.

Навучэнцы даведаліся аб рабоце ведамства: участковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх Яўген Клыга правёў экскурсію па аператыўна-дзяжурнай службе. Інспектар-дзяжурны АДС Сяргей Шадура падрабязна распавёў хлопцам пра тое, як працуе аддзел, звярнуўшы ўвагу на тое, што супрацоўнікі міліцыі эфектыўна выяўляюць розныя правапарушэнні. Паводле яго слоў, большасць месцаў у Капылі і раёне знаходзіцца пад відэаназіраннем, дзякуючы чаму пры здзяйсненні злачынстваў рознай ступені цяжкасці міліцыянеры знойдуць і затрымаюць парушальніка.

Цікавай і пазнавальнай стала гутарка са старэйшым інспектарам ДПС аддзялення ДАІ Сяргеем Барадзіным, які звярнуў увагу на актуальную праблему перамяшчэння на сродках персанальнай мабільнасці: самакатах, электрасамакатах, гіраскутарах, сігвеях, монаколах і іншых аналагічных апаратах для перамяшчэння. Сяргей Сяргеевіч яшчэ раз нагадаў, што яны могуць быць небяспечнымі і прынесці не толькі задавальненне, але і бяду пры іх няправільным выкарыстанні ці ж яздзе ў неналежных месцах.

- Гэта заўсёды павінны разумець бацькі, набываючы дзіцяці самакат, гіраскутар і іншыя сродкі перамяшчэння, а таксама самі дарослыя, якія часцяком едуць на такім «транспарце» па праезнай частцы – запэўніў інспектар.

16 06 2022 16

Сяргей Барадзін паказвае школьнікам, як працуе радар

Распавялі аб недапушчальнасці выкарыстання матацыклаў непаўналетнімі. Так, Сяргей Барадзін нагадаў аб ДТЗ, якое адбылося ў аграгарадку Новыя Дактаровічы, калі 17-гадовы мясцовы жыхар на матацыкле ўрэзаўся ў трактар. У аварыі атрымала цяжкія траўмы 16-гадовая пасажырка матацыкліста.

У дадатак Яўген Клыга адзначыў, што пры парушэнні правілаў дарожнага руху за дзяцей будуць адказваць бацькі, а дзіця паставяць на ўлік у ІСН.

Таксама хлопцы змаглі прымерыць абмундзіраванне, сродкі асабістай бяспекі супрацоўніка ДАІ, убачыць сродкі прымусовага спынення транспартных сродкаў і пасядзець за рулём службовага транспарту.

Як паведаміў Сяргей Барадзін, на працягу ўсяго летняга перыяду супрацоўнікі ДАІ будуць пастаянна наведваць летнія аздараўленчыя лагеры, каб папярэдзіць і прадухіліць дзіцячы дарожна-транспартны траўматызм.

Павел Шэін

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы