Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Работнікі Капыльскага РАНС надаюць пільную ўвагу пажарна-прафілактычнай рабоце ў жыллёвым фондзе

16.06.2022

Усяляючыся ў кватэру або дом, кожны жыхар бярэ на сябе адказнасць за захаванне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, у тым ліку правілаў пажарнай бяспекі. Аднак аналіз прычын узгаранняў паказвае, што вінаватымі большасці з іх з'яўляюцца ўсё ж самі жыхары, якія даволі часта грэбуюць элементарнымі правіламі бяспекі жыццядзейнасці.

Работнікі Капыльскага РАНС надаюць пільную ўвагу комплекснай пажарна-прафілактычнай рабоце ў жыллёвым фондзе. І каб у чарговы раз нагадаць вяскоўцам аб элементарных мерах бяспекі і неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, работнікамі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі раённай газеты «Слава працы» быў арганізаваны рэйд па жылым сектары.

У прыватнасці, наведалі Грозаўскі сельсавет па маршруце руху вёсак Грывень і Балговічы. Інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС Арцём Пыко і інжынер БНіП Наталля Літоўчанка ўважліва вывучалі стан пячнога або паравога ацяплення, спраўнасць электраабсталявання і электраправодкі, правяралі, ці ёсць аўтаномны пажарны апавяшчальнік і ці спраўны ён. Па словах галоўнага спецыяліста сектара нагляду і прафілактыкі Капыльскага РАНС Андрэя Мацейкі, падобныя прафілактычныя мерапрыемствы стымулююць грамадзян прывесці жыллё ў бяспечны стан, выконваць неабходныя патрабаванні пажарнай бяспекі. А пажарны апавяшчальнік - гэта надзейны сябар, які дапаможа ў надзвычайнай сітуацыі выратавацца і захаваць не толькі маёмасць, але і чалавечае жыццё.

16 06 2022 15

Аб патрабаваннях пажарнай бяспекі жыхарцы в. Балговічы расказваюць Наталля Літоўчанка і Андрэй Мацейка

- Паколькі вёска Грывень у асноўным з'яўляецца дачным пасёлкам, у летні перыяд сюды прыязджае шмат людзей, - кажа Арцём Пыко. - Асноўныя парушэнні, якія былі выяўлены, датычацца пячнога ацяплення: рыхтуючыся да наступнага ацяпляльнага перыяду, печы і коміны яшчэ не паспелі пабяліць, трэба прывесці ў парадак і разгрузіць ад непатрэбнага хламу і паддашкавыя памяшканні. Асабліва радуе, як людзі рэагуюць на заўвагі - добрасумленна згаджаюцца і запэўніваюць іх выправіць. Бо найперш кожны чалавек абавязаны сам сачыць за станам пажарнай бяспекі ў сваім домаўладанні.

Вялікая ўвага пры абследаванні надаецца ўразлівым катэгорыям грамадзян, а менавіта: шматдзетным сем'ям і сем'ям, якія выхоўваюць малалетніх дзяцей, а таксама знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У цэнтры ўвагі таксама састарэлыя і адзінокія пенсіянеры і інваліды. Па выніках абследавання запаўняюцца ўліковыя формы-карткі домаўладанняў, у якіх адлюстравана інфармацыя аб тым, хто пражывае па дадзеным адрасе, стан пячнога ацяплення і электраправодкі. У ходзе прафілактычных мерапрыемстваў работнікі РАНС праводзяць з грамадзянамі тлумачальную працу, нагадваюць асноўныя правілы пажарнай бяспекі і нумары экстраных служб, расказваюць, як прадухіліць бяду ва ўласным доме, а таксама раздаюць тэматычную наглядна-выяўленчую прадукцыю. Бо захаванне элементарных правілаў дапаможа захаваць жыццё і не дапусціць трагедыі.

Таццяна Бохан

Крыніца http://www.kopyl.by

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы