Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капылі прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам маладых педагогаў і старшыняў першасных прафсаюзных арганізацый

17.06.2022

У Капылі прайшла дыялогавая пляцоўка з удзелам маладых педагогаў і старшыняў першасных прафсаюзных арганізацый устаноў адукацыі раёна.

Сустрэча пачалася ў раённым краязнаўчым музеі, дзе сярод прысутных былі старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Апраніч, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Карповіч, старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Крэпская.

Прысутныя азнаёміліся з выставай «Генацыд — злачынства без тэрміна даўніны», а старэйшы навуковы супрацоўнік музея Андрэй Лятчэня распавёў пра жахi вайны на тэрыторыі Капыльскага раёна. Не абышлося і без прагляду выставы, прысвечанай гісторыі з'яўлення Капыля, дзе многія маладыя настаўнікі даведаліся аб разнастайнасці фактаў станаўлення мястэчка з вялікай векавой гісторыяй.

Некаторыя падчас сустрэчы выказалі меркаванне, што падобныя дыялогавыя пляцоўкі, якія праходзяць у краязнаўчым музеі, маюць нямала станоўчых фактараў — тут можна даведацца шмат новага пра Вялікую Айчынную вайну, гісторыю роднага краю, а таксама яшчэ раз падумаць пра тое, як добра, што мы зараз жывем пад мірным небам.

Таццяна Апраніч, у сваю чаргу, адзначыла актыўнасць і імкненне моладзі ў дасягненні новых мэт.

— Я вельмі шаную добрасумленных і добрых людзей, — падзялілася Таццяна Валянцінаўна. — Цешыць, што ў нашай краіны такая багатая і каштоўная будучыня, такая выдатная моладзь, здольная працягваць будаваць квітнеючую і незалежную Беларусь.

Дарэчы, аб дасягненнях. У гэты дзень без узнагарод не абышлося. Таццяна Апраніч уручыла Падзякі лепшым членам галіновага прафсаюза Капыльшчыны. Так, за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, актыўны ўдзел у грамадскай дзейнасці ўстановы і пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, умацаванне іміджу галіновага прафсаюза і прафсаюзнага руху ўзнагароды ўручаны настаўніку-дэфектолагу ясляў-сада №6 г. Капыля. Дар'е Пазняк, педагогу-псіхолагу ясляў-сада №6 г. Капыля Марыі Дзічкоўскай, настаўніку англійскай мовы сярэдняй школы №3 г. Капыля Крысціне Саладуха, выхавацелю групы падоўжанага дня сярэдняй школы №2 г Капыля Паліне Акінчыц.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі, што такія мерапрыемствы яшчэ больш збліжаюць калектывы і даюць магчымасць з карысцю бавіць час.

Напрыканцы ўдзельнікі дыялогавай пляцоўкі ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым землякам, устаноўленаму каля Дзіцячай школы мастацтваў.

Павел Шэін

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы