Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Дыялогавая пляцоўка з маладымі людзьмі і прафсаюзным актывам Капыльшчыны прайшла ў раённым краязнаўчым музеі

20.06.2022

Пытанні маладзёжнай палітыкі і захавання гістарычнай памяці народа былі ў цэнтры ўвагі старшыні Мінскага абласнога аб'яднання прафсаюзаў Віктара Маліноўскага.

Дыялогавая пляцоўка з маладымі людзьмі і прафсаюзным актывам Капыльшчыны, арганізаваная ў раённым краязнаўчым музеі, прайшла ў атмасферы ўзаемнай цікавасці.

— Адзіны дзень інфармавання — гэта добрая магчымасць паразмаўляць адзін з адным, абмеркаваць і нават вырашыць сумесна нейкія надзённыя праблемы, — звярнуўся да аўдыторыі Віктар Тадэвушавіч. - Няма пытанняў, якія не вырашаюцца. Трэба проста навучыцца слухаць людзей, знайсці індывідуальны падыход, паставіць сябе на іх месца.

Удзельнікі гутаркі ў самым яе пачатку абмеркавалі пытанні маладзёжнай палітыкі. Адзначана, што прадстаўнікі беларускай моладзі праяўляюць актыўнасць ва ўсіх сферах жыцця грамадства, уносяць значны ўклад у нарошчванне эканамічнага патэнцыялу нашай краіны, павышэнне яе палітычнага аўтарытэту, адстойваюць гонар Радзімы на міжнародных спартыўных спаборніцтвах і культурных конкурсах, распрацоўваюць навуковыя праекты і ўдзельнічаюць у сацыяльна значных ініцыятывах.

— На моладзь у сучасных няпростых умовах ускладзена важная задача — зберагчы Беларусь і закласці фундамент яе развіцця для наступнага пакалення, — падкрэсліў Віктар Тадэвушэвіч. - Сённяшняя моладзь - разумная і прагрэсіўная. Цалкам салідарны з Кіраўніком нашай дзяржавы, які неаднаразова падкрэслівае галоўны тэзiс: «Час выбраў вас найперш. У вашых руках будучыня краіны, і вы павінны сваю краіну захаваць».

Былі абмеркаваны таксама пытанні дзейнасці пярвічных прафсаюзных арганізацый і прафсаюзаў вобласці ў цэлым, у тым ліку іх супрацоўніцтва з ГА «БРСМ».

- У 2021 годзе на Капыльшчыне рэалізаваны шэраг праектаў у сферы маладзёжнай палітыкі па грамадзянска-патрыятычным выхаванні, грамадска-палітычнай, культурнай і сацыяльнай дзейнасці, - адзначыла першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч. — І ўзаемадзеянне ўсіх зацікаўленых па рэалізацыі вышэйназваных напрамкаў садзейнічае развіццю пазітыўных тэндэнцый у маладзёжным асяроддзі, духоўна-маральнаму, творчаму, інтэлектуальнаму і працоўнаму патэнцыялу маладых людзей, узмацненню ступені процідзеяння негатыўным праявам, актывізацыі маладзёжных ініцыятыў.

Асаблівы акцэнт зрабілі на патрыятычным выхаванні моладзі, захаванні гісторыка-культурнай спадчыны і турыстычным патэнцыяле Беларусі. Як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Алена Карпеленя, Капыльшчына беражліва захоўвае традыцыі сваіх продкаў, мае цікавую гісторыю і шэраг славутасцяў, якія прывабліваюць турыстаў і краязнаўцаў.

- У нас распрацавана 16 унікальных турыстычных маршрутаў, - падкрэсліла дырэктар раённага краязнаўчага музея Валянціна Шуракова. — Паверце, мы з радасцю пакажам беларусам і іншым турыстам гістарычны Капыль з таго боку, які яны яшчэ не ведаюць.

Падводзячы вынікі сустрэчы, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Валянціна Козіч адзначыла, што клопат аб маладым пакаленні заўсёды будзе галоўным сэнсам дзяржаўнай палітыкі Беларусі. У моладзі ёсць магчымасць атрымаць якасную адукацыю, цікавую і высокааплатную работу, стварыць моцную сям'ю, набыць уласнае жыллё. У Беларусі аказваецца падтрымка і сацыяльная абарона маладым сем'ям і спецыялістам.

Разам з тым кожны малады чалавек павінен разумець: нішто не ўзнікае з ніадкуль і не даецца проста так. Вынік прыходзіць праз напружаную працу.

- Місія маладых - захаваць і прымножыць атрыманую спадчыну, надаць краіне імпульс, - рэзюмаваў напрыканцы Віктар Маліноўскі. - А разам - мы сіла!

Пасля гутаркі ўсе ўдзельнікі пазнаёміліся з выставамі Капыльскага раённага краязнаўчага музея, экскурсію па якіх правёў навуковы супрацоўнік Андрэй Лятчэня.

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы