Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Урачыстае адкрыццё абноўленага педыятрычнага аддзялення Капыльскай ЦРБ

20.06.2022

Урачыстае адкрыццё абноўленага педыятрычнага аддзялення Капыльскай цэнтральнай раённай бальніцы адбылося напярэдадні свята медыцынскіх работнікаў.

Павіншаваць работнікаў аддзялення прыехаў старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык. Ён адзначыў, што гэта знакавая падзея як для работнікаў установы аховы здароўя, так і для пацыентаў.

- Жыццё і здароўе дзяцей заўсёды стаяць на першым месцы, - кажа Сяргей Міхайлавіч. – Толькі дзякуючы работнікам аховы здароўя і іх карпатлівай рабоце захоўваецца здароўе маленькіх пацыентаў.

У сувязі з выдатнай падзеяй Сяргей Міхайлавіч уручыў загадчыцы педыятрычнага аддзялення Наталлі Нарэйка падарунак — халадзільнік «Атлант». А старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі Капыльскай ЦРБ Людміла Лагун падарыла прас і гадзіннік.

Галоўны лекар Капыльскай ЦРБ Сяргей Пацяйковіч дадаў, што за мінулы год адрамантаваны тэрапеўтычны і хірургічны пасты, а таксама інфекцыйнае аддзяленне. Наступным аб'ектам стане рамонт харчаблока.

Загадчыца педыятрычнага аддзялення Наталля Нарэйка адзначыла, што ініцыятарам правядзення рамонтных работ стала старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па бюджэце і фінансах Людміла Ніжэвіч.

- Сёння аддзяленне - гэта абсталяваныя новай мэбляй палаты, працэдурная, пост медыцынскай сястры, у якіх зроблены бягучы рамонт, - працягвае Наталля Рыгораўна. - Устаноўлены новыя вокны, якія зачыняюцца пад ключ - і ўсё гэта для бяспекі дзяцей. У спякотнае надвор'е можна адкрыць форткі, якія размешчаны на максімальна высокім узроўні. Але самым яркім і камфортным памяшканнем з'яўляецца гульнявая, на сцены якой нанесены малюнкі на тэматыку пажарнай бяспекі.

Медыцынская палатная сястра Галіна Грышчук дадала, што вельмі прыемна ўбачыць новае і абсталяванае педыятрычнае аддзяленне. У палатах спецыяльна падабраны рознакаляровыя яркія колеры, а для кожнага ложка, работнік Капыльскай ЦРБ, пашыла 15 камплектаў пасцельнай бялізны.

Наталля Давыдзенка

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы