Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне прайшла спартакіяда сярод каманд устаноў адукацыі і членаў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі

20.06.2022

Раённая спартакіяда, якая праходзіла на базе СШ № 2 г. Капыля, сабрала 18 каманд устаноў адукацыі і 150 членаў прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Павітаўшы ўсіх, начальнік упраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Карповіч адзначыла, што свята спорту і здароўя — гэта найперш згуртаванне калектыву. Каманды педагогаў Капыльшчыны прыйшлі паказаць адзінства і яскравым сваім прыкладам прадэманстраваць падрастаючаму пакаленню важнасць здаровага ладу жыцця.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Крэпская дадала, што спаборніцтвы сярод работнікаў адукацыі і навукі раёна сталі традыцыяй, але некалькі гадоў запар, у сувязі з каранавіруснай інфекцыяй, магчымасці правядзення спартыўнага свята не было.

- Ваша заяўка - гэта ваша актыўнасць і жыццёвая пазіцыя, - працягвае Марына Іосіфаўна. - Поспехаў, прызавых месцаў, выдатнага адпачынку і зносін!

Каманды паказалі выдатную фізічную падрыхтоўку ў васьмі відах праграмы спаборніцтваў.

Так, у спаборніцтвах па скачках у даўжыню з месца лепшыя паказчыкі і 1 месца заняла каманды Каменскай КПК д/с - с/ш, 2 месца - у СШ № 2 г. Капыля і 3 месца заняла дапаможная школа-інтэрнат.

У спаборніцтвах па кідках баскетбольнага мяча ў кола сярод мужчын 1 месца падзялілі Віталь Стрэлкін і Мікалай Салановіч, 3 месца заняў Мікалай Бабко.

Сярод жанчын лідэрамі сталі Кацярына Князюк і Інэса Праказава, 3 месца падзялілі Ірына Вайцяховіч і Алена Бельская.

У спаборніцтвах па дартсе 1 месца заняла Ірына Абас, 2 месца — Павел Лазоўскі і 3 месца дасталася Аляксандру Салаўёву.

Бясспрэчным пераможцам сярод мужчын у спаборніцтвах па падцягванні на перакладзіне 1 месца ў Мікалая Валнiстага, 2 месца заслужана атрымаў Дзмітрый Бухавец і 3 месца — Віталь Стрэлкін.

У спаборніцтвах па настольным тэнісе 1 месца заняў Анатоль Вадап'ян, 2 месца — Уладзімір Мікалаеня і 3 месца Мікалай Салановіч.

Самым хвалюючым стаў момант правядзення лёгкаатлетычнай эстафеты. Кожны ўдзельнік хварэў і перажываў за сваіх калег. У дадзеным спаборніцтве 1 месца годна заняла каманда СШ № 3 г. Капыля, 2 месца адведзена Жыліхаўскаму КПК д/-СШ, 3 месца — Семежаўскаму КПК д/с–СШ.

У спаборніцтвах па скачках са скакалкай у лідэрах аказалася Анастасія Пыжык, 2 месца заваявала Кацярына Князюк, 3 месца — Наталля Доўжык.

Годнымі лідэрамі ў агульнакамандным першынстве сталі: 1 месца СШ № 2 г. Капыля, 2 месца Каменскі КПК д/с – СШ, 3 месца дапаможная школа-інтэрнат.

Каманды і ўдзельнікі, якія занялі I - III месцы ўзнагароджаны граматамі ўпраўлення па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі і грашовымі выплатамі.

Наталля Давыдзенка

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы