Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

На Капыльшчыне прайшоў мітынг-рэквіем у Дзень усенароднай памяці і смутку

23.06.2022

22 чэрвеня ў Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, уся краіна, у тым ліку і Капыльшчына, замерла ў хвіліне памяці і смутку.

Усебеларуская малітва

Да ўсебеларускай малітвы далучыліся вернікі розных канфесій. Малітва за мір, за наш народ і яго дабрабыт гучала ў касцёле св. Пятра і Паўла ў Капылі.

— У гэты дзень мы молімся за нашых загінуўшых дзядоў і прадзедаў, якіх змагаліся за Перамогу, —  адзначыў ксёндз Андрэй Калядка, пробашч парафіі св. Пятра і Паўла ў Капылі. — Малітва з'яўляецца размовай з Госпадам Богам, таму важна не толькі ў гэты дзень маліцца за памерлых, але і кожны дзень, каб яны атрымалі дараванне і ўбачылі Госпада Бога тварам да твару.

Хвіліна памяці і смутку

Каля помніка воінам-вызваліцелям даніну гераізму і стойкасці нашага народа ў гады вайны аддалі прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў прадпрыемстваў і ўстаноў, раённых грамадскіх арганізацый і мясцовыя жыхары.

Старшыня райвыканкама Сяргей Пілішчык падкрэсліў важнасць захавання гістарычнай памяці.

— Крыніцай Перамогі стала адзінства жыхароў нашай краіны. І нам трэба не толькі свята берагчы, але і працягваць гэтыя высокія духоўныя і маральныя традыцыі, — зазначыў кіраўнік раённай выканаўчай улады.

Пра тое, што нямецка-фашысцкія захопнікі напалі на Савецкі Саюз, жыхары Капыля даведаліся ў першы ж дзень вайны з выступлення народнага камісара замежных спраў У.М. Молатава. 27 чэрвеня на вуліцах Капыля з'явіліся першыя часткі захопнікаў.  Рабочыя, калгаснікі, інтэлігенцыя з першых дзён акупацыі ўключыліся ў актыўную барацьбу з ненавісным ворагам. У ноч з 2 на 3 ліпеня 1941 года, каля вёскі Старыца; часткі Чырвонай Арміі  нямецка-фашысцкім захопнікам. Усяго Беларусь страціла кожнага трэцяга свайго жыхара. У журботным спісе загінуўшых – 12 тысяч нашых землякоў.  749 чалавек было вывезена ў Германію, 258 сталі вязнямі лагераў, 114 з іх былі непаўналетнімі.

Звяртаючыся да прысутных, старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка адзначыла, што гэты год праходзіць пад знакам захавання гераічнай гістарычнай спадчыны і праўды пра розныя этапы жыцця нашага народа.

Ад маладога пакалення выступіла першы сакратар РК ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» Анастасія Збіруховіч:

— Ад таго, як мы ставімся да загінуўшых за Радзіму, шмат у чым залежыць гатоўнасць маладога пакалення ўстаць на яе абарону, не пашкадаваць для гэтага сваіх сіл, а калі спатрэбіцца - то і жыцця. Наш абавязак - захаваць трапяткое стаўленне да свайго гістарычнага мінулага для таго каб зберагчы і ўмацаваць адзінства нашай Радзімы.

Подзвіг, які назаўжды застанецца ў сэрцах людзей, ушанавалі хвілінай маўчання, да падножжа манумента ўсклалі вянкі і жывыя кветкі. На працягу ўсяго дня  школьнікі СШ №3 г. Капыля  нясуць Вахту Памяці ля вечнага агню. Так яны аддаюць даніну памяці воінам Вялікай Айчыннай.

Адзначым, што прыняць удзел ва Усебеларускай хвіліне маўчання мог кожны: апоўдні неабыякавыя беларусы спыняліся на хвіліну і ўспаміналі тых, хто коштам свайго жыцця выканаў святы абавязак па абароне Радзімы, унёс уклад у Вялікую Перамогу. Дзякуй за мiр загінуўшым, святой памяці якой будзем вартыя!

Таццяна Бохан

Крыніца «СП»

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы