Традыцыйны канцэрт у нашым горадзе на Дзень Незалежнасці выканаўца прысвяціў і юбілею сваёй мамы - ураджэнкі д. Вошкаты. Спявак выканаў ужо ўпадабаныя і новыя песні, якія вельмі спадабаліся землякам.
Падчас канцэртаў працавалі гандлёвыя рады раённага спажывецкага таварыства, індывідуальных прадпрымальнікаў. Свае працы, выставы прапаноўвалі народныя ўмельцы і некаторыя ўстановы раёна.