Удзел у ім прыняў ураджэнец Семежава, прафесар, доктар медыцынскіх навук Міхаіл Іванавіч Рымжа. Ён вітаў сваіх землякоў, успомніў ваенныя гады і мірны час, распавёў аб падрыхтоўцы другога тома краязнаўчай кнігі «Семежаўцы». Ганаровыя госці ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым воінам у цэнтры аграгарадка.