Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Штогод на Капыльшчыне праходзяць урачыстыя мерапрыемствы маладзёжнага праекта «Падары нованароджанаму вышыванку»

07.07.2022

7 ліпеня віншаванні прымалі сем'і Віталя і Таццяны Цішкевіч з аграгарадка Мажа, у якіх нарадзілася цудоўная малая Варвара, а таксама Артура і Алены Мяцельскіх з г. Капыля, сям'я якіх папоўнілася сынам Дзмітрыем.

Першы сакратар РК ГА «БРСМ» Анастасія Збіруховіч адзначыла, што мерапрыемствы прысвечаны святкаванню Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і віншаванні прымаюць сем'і, у якіх у гэты перыяд нарадзілася дзіця.

Анастасія Алегаўна ўручыла татам і мамам падарунак сімвал добрай традыцыі — вышыванкі.

— Нараджэнне дзіцяці – гэта самая ўрачыстая і хвалюючая падзея ў жыцці кожнай сям'і, — гаворыць начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Вікторыя Траяновіч. - Разам з пачуццямі радасці і гонару за сваіх дзяцей прыходзяць, вядома ж і клопаты па выхаванні малых. Таму прыміце самыя добрыя і цёплыя пажаданні, каб вашы дзеці выраслі дастойнымі грамадзянамі нашай краіны і радавалі вас.

Да віншаванняў далучылася таксама старшыня Капыльскага сельвыканкама Вольга Купрыенка, якая шчыра пажадала сем'ям і ў першую чаргу нованароджаным малым здароўя, міру, дабра і дабрабыту, а таксама адзначыла, што гэтыя сем'і годны прыклад для многіх сямейных пар, якімі сельскi савет вельмі ганарыцца.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы