Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Адбылося ўзнагароджанне конкурсу «Чалавек Справы-2022». Сярод лаўрэатаў - дырэктар ТАА «Вестаграсэрвіс» Аляксандр Цвірко

11.07.2022

7 ліпеня ў Мінску прайшла афіцыйная цырымонія ўшаноўвання лаўрэатаў штогадовага бізнес-конкурсу «Чалавек Справы 2022», паведамляе БЕЛТА. Яшчэ ў 1996-м годзе выдавецкай групай «Справа» быў закладзены падмурак праекта, у рамках якога лепшымі з лепшых прызнаныя ўжо каля 350 кіраўнікоў, топ-мэнэджараў і ўладальнікаў бізнэсу ў Беларусі. Бізнес-конкурс Беларусі - «Чалавек Справы» - сёлета праводзіўся ўжо 27-ы раз. Прыемна адзначыць, што сярод лаўрэатаў - капыляне. Так, у намінацыі «За актыўнае садзейнічанне развіццю аграсектара Беларусі ў сферы механізацыі» перамог дырэктар ТАА «ВестАграСэрвіс» Аляксандр Цвірко.

ТАА «ВестАграСэрвіс» на працягу 16 гадоў ажыццяўляе дзейнасць па пастаўках і вырабе абсталявання для малочнатаварных ферм. Было створана як дылерскі тэхнічны цэнтр канцэрна GЕА ў 2006 годзе, месцазнаходжанне аб'екта ў горадзе Капылі. Сама фірма пачала працаваць у Беларусі з 1997 года. Дарэчы, менавіта гэта кампанія ўкараніла рабатызаванае даенне: наладзіла і запусціла першую ў Беларусі кругавую даільную ўстаноўку «Карусель» на 80 месцаў.

Канцэрн GЕА — гэта канцэрн сусветнага ўзроўню, прадпрыемствы якога размешчаны ў 45 краінах. Сфера дзейнасці разнастайная: у сярэднім падлічана, што кожны чацвёрты літр малака, які вырабляецца ў свеце - вырабляецца на абсталяванні дадзенага канцэрна. Кожная трэцяя лінія па вытворчасці растваральнай кавы распрацавана GЕА. Кожны трэці курыны нагетс выраблены на абсталяванні канцэрна.

Адзначым, што грамадскі Савет конкурсу, у склад якога ўваходзяць вядомыя прадпрымальнікі, грамадскія дзеячы і эканамісты кожны год адзначае 12 прадстаўнікоў бізнесу - тых, хто паспяхова кіруе прадпрыемствамі розных форм уласнасці або развівае сваю ўласную справу. «Усе лаўрэаты конкурсу гэтага года дамагліся поспеху, прызнання і павагі ў няпросты час - час крызісу, калі кампаніі і іх кіраўнiкi праходзяць чарговае выпрабаванне на трываласць. Менавіта ў гэты перыяд магчымасць застацца на плаву напрамую залежыць ад умення кіраўніка аптымізаваць працэсы і выдаткі, выбудаваць якасны менеджмент і выводзіць бізнес на топавыя пазіцыі не толькі айчыннага, але і глабальнага рынкаў», — адзначае кіраўнік аргкамітэта, кіраўнік выдавецкай групы «Справа» Віктар Жук.

Усе ўдзельнічаючыя ў цырымоніі сышліся ў меркаванні, што жаданне і імкненне прадпрымальнікаў зрабіць лепш не толькі сваё жыццё, але і жыццё сваіх працаўнікоў, кліентаў «і хоць бы 100 метраў вакол сябе» - гэта падмурак, на якім бізнэс будзе стаяць доўга і ўпэўнена.

Адзначаны і іншыя лаўрэаты конкурсу «Чалавек Справы - 2022»:

у намінацыі «За істотны ўклад у развіццё фінансавага рынку краіны ў банкаўскай сферы» – Старшыня праўлення Банка ВТБ (Беларусь) СЯРГЕЙ СУСЛАПАРАЎ

у намінацыі «За бездакорныя паводзіны ў няпростых рынкавых сітуацыях» – Старшыня савета дырэктароў ТАА «Тытунь-Інвест» ПАВЕЛ ТАПУЗІДЫС

у намінацыі «За высокую якасць бізнес-паслуг» – генеральны дырэктар ТАА «БелВЭБлізінг» ПАВЕЛ АГЕЕНКАЎ

у намінацыі «За ўклад у развіццё фінансавага рынку ў сферы страхавання» – генеральны дырэктар ЗАСТ «Белнафтастрах» АНАТОЛІЙ ЧАЙЧЫЦ

у намінацыі «За актыўнае садзейнічанне ўкараненню інавацыйных тэхналогій» – дырэктар ТАА «Гетц Трэйд» ГАННА ЯКУБОВІЧ

у намінацыі «За падтрыманне высокага стандарту замежнай маркі на айчынным рынку» – Прадстаўнік Kaspersky у Беларусі ДЗМІТРЫ КУДРЭВІЧ

у намінацыі «За важкі ўклад у развіццё знешнеэканамічных сувязей Беларусі» – дырэктар ТАА «Праймілк» АНАТОЛІЙ БЯЛЯЎСКІ

у намінацыі «За актыўнае садзейнічанне развіццю аграсектара Беларусі ў сферы харчавання» – генеральны дырэктар ААТ «Слонімскі мясакамбінат» СЯРГЕЙ СКIБА

у намінацыі «За павышэнне прэстыжу маркі «Зроблена ў Беларусі» – дырэктар ТАА «Блюмінг» АЛЯКСАНДР КОХАН

у намінацыі «За самую арыгінальную бізнес-ідэю, якую ўвасобіў айчынны прадпрымальнік» – заснавальнік ТАА «24 медыя» АЛЕГ НАВІЦКІ

у намінацыі «За актыўнае прыцягненне і эфектыўнае выкарыстанне інвестыцый» – дырэктар ЗТАА «Белабедынг» АНДРЭЙ БАРБАШЫНСКІ.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы