Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

Рэйды па забароненых месцах купання праводзяць ратавальнікі ў Капыльскім раёне

12.07.2022

Разам з супрацоўнікам раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях пабывалі ў рэйдзе па месцах, забароненых для купання. Высветлілі, як ідуць справы сёння.

— Месцы, не абсталяваныя для купання, на асаблівым кантролі. на кожным такім возеры стаяць інфармацыйныя таблічкі, якія забараняюць лезці ў ваду, - распавядае старэйшы інжынер сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Капыльскага РАНС Мікалай Кір'яцкі. - Нашы супрацоўнікі ў спякотныя дні практычна штодня выязджаюць і правяраюць, як часта людзі, на свой страх і рызыку, парушаюць забарону. У мінулыя выхадныя стаяла спякотнае надвор'е. Людзі купаліся. Асабліва шмат адпачываючых было на вадаёме ў вёсцы Смолічы. Мы стараліся як мага большай колькасці чалавек данесці інфармацыю, расказаць, якія небяспекі тоіць у сабе недаследаванае возера. Людзі ў нецвярозым стане - асаблівая катэгорыя. Гэта першыя кандыдаты на папаўненне трагічнай статыстыкі АСВОД. Нажаль, бываюць і такія. Ужыванне алкаголю цягне на подзвігі, якія нярэдка заканчваюцца вельмі сумна.

12 07 2022 05

■ Мікалай Кір'яцкі тлумачыць, што купацца ў забароненых месцах небяспечна

Якая сітуацыя ў буднія дні? Высвятляем. Пільную ўвагу будзем звяртаць на непаўналетніх дзяцей, якія знаходзяцца ля вады без суправаджэння дарослых. Калі такія знойдуцца, канешне.

Наш першы аб'ект — вадаём каля вёскі Стары Капыль. Сітуацыя парадавала: ціхую водную роўнядзь парушалі толькі невялікія хвалі ад лёгкіх лапак вадамерак ды дробная рыбка, якая часам выскоквала з вады. Падобная карціна назіралася і на вадаёмах у Дусаеўшчыне і Усава.

Невялікая сажалка ў аграгарадку Скабін, якая ў народзе завецца «перцаўскае возера», карыстаецца папулярнасцю ў жыхароў бліжэйшых населеных пунктаў. Аднак і там нікога не было.

Наступнае на шляху — возера ў аграгарадку Мажа. Тут сустракаем пажылога чалавека з двума ўнукамі. Малодшы ў ваду не палез, ціхенька сядзеў на беразе. А старэйшая дзяўчынка купалася ў возеры. Праўда, зусім блізка ад берага і пад чулым наглядам дзядулі. Убачыўшы спецмашыну РАНС, адпачываючыя выходзяць з вады. Мікалай Кір'яцкі ўручае купальшчыкам наглядна-выяўленчую прадукцыю і расказвае, чаму небяспечна лезці ў ваду ў неабсталяваных месцах. Пасля размовы людзі згаджаюцца з'ехаць дадому.

На супрацьлеглым беразе вадаёма ў Мажы віднеецца машына і лодка. Пад'язджаем туды. Аказалася, гэта рыбакі. Хоць мужчыны і не купаліся, але лішні раз успомніць правілы бяспекі не перашкодзіць. Мікалай Кір'яцкі і ім уручае ўлёткі.

12 07 2022 06

■ Вадаём у Комсічах

У той дзень мы пабывалі і на сумна вядомым вадаёме каля вёскі Комсічы. Вакол - ні душы, толькі магутны шум дамбы рэзка парушае цішыню, заглушаючы спевы птушак і стракатанне конікаў. Месца, вядома, прыгожае, ды і возера ўражвае сваімі памерамі і краявідамі. Аднак зірнеш - і становіцца зразумела: вадой тут лепш любавацца з берага.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы