Адрас:

223927, Мінская вобласць,
г. Капыль, пл. Леніна, 6

Рэжым працы

x

Рэжым працы
панядзелак-пятніца з 8.30 да 17.30,
абед з 13.00 да 14.00 (прыём зваротаў ад грамадзян і юрыдычных асоб - з 8.00)
субота-нядзеля - выхадны

Рэжым працы службы "адно акно":
панядзелак-аўторак з 8.00 да 17.00,
серада з 8.00. да 20.00
чацвер-пятніца з 8.00. да 17.00
абедзенны перапынак з 13.00 да 14.00
Субота з 9.00 да 13.00
Нядзеля-выхадны

Прыём грамадзян па пытаннях ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур

Тэлефон:

+375 (1719) 28-2-60

Факс:

+375 (1719) 55-2-41

Тэлефон «гарачай лініі»:

+375 (1719) 28-2-60

E-mail:

rik@kopyl.gov.by

У Капыльскім раёне прайшла сустрэча з ветэранскім актывам

12.07.2022

Ветэраны працы, кіраўнікі арганізацый і прадпрыемстваў, якія ў розны час іх узначальвалі, выказалі свой пункт гледжання аб тым, як сёння развіваецца Капыльшчына. Падзяліцца меркаваннем яны змаглі на сустрэчы, якая была арганізавана для іх у райвыканкаме.

— Гэта людзі, з якімі цікава мець зносіны, - кажа старшыня раённага Савета ветэранаў Людміла Каменка. — Яны многае ведаюць і многае ўмеюць. У той жа час, вольны выказаць кампетэнтнае меркаванне па любой нагодзе. Гэта вельмі важна і каштоўна - выслухаць ад ветэранаў тое, як яны бачаць вачыма кіраўніка мінулых гадоў дзень сённяшні, даюць сваю ацэнку сучаснасці і выказваюць свае пажаданні.

12 07 2022 04 1

■ На выставе «Генацыд - злачынства без тэрміна даўнасці»

Спярша ўсіх удзельнікаў сустрэчы запрасілі на экскурсію па горадзе: паказаць, як змяніліся яго вуліцы пасля леташніх маштабных свят. Першы прыпынак - раённы краязнаўчы музей. Навуковы супрацоўнік музея Андрэй Лятчэня правёў невялікі агляд размешчаных у музеі экспазіцый. Асаблівую ўвагу надаў папулярнай сёння выставе «Генацыд - злачынства без тэрміну даўнасці». Аб жахах ваеннага ліхалецця ветэраны працы ведаюць многае. А вось змены, якія адбыліся ў музеі за апошнія гады, і непасрэдна афармленне экспазіцыі аб генацыдзе - іх зацікавілі.

■ Аглядная экскурсія ў раённым краязнаўчым музеі

Схадзілі і ў аддзел ЗАГС райвыканкама: прыгожы інтэр'ер і ўрачыстая абстаноўка, у якой сёння маладыя могуць заключаць шлюбы, а муж і жонка са стажам — адзначаць юбілейныя вяселлі, уразілі ўдзельнікаў сустрэчы.

Наступным аб'ектам для наведвання было абрана педыятрычнае аддзяленне цэнтральнай раённай бальніцы. Гасцей сустрэў галоўны ўрач медустановы Сяргей Пацейковіч. Нядаўна аддзяленне адчыніла свае дзверы для маленькіх пацыентаў пасля рамонту - абноўленае і прыгожае. Сёння аддзяленне разлічана на пятнаццаць ложка-месцаў, у палатах - новая мэбля і пасцельная бялізна. У працэдурнай таксама зроблены рамонт, дзякуючы якому не ствараецца ўражанне маркотных бальнічных сцен: зараз інтэр'ер упрыгожылі яркія жоўта-аранжавыя элементы, вельмі падобныя на сонейка.

Наведалі былыя кіраўнікі і новую дзіцячую бібліятэку — прасторны і светлы будынак, цалкам абсталяваны для камфортнага баўлення часу. Як і ўнутраны дворык, які ператварыўся ў прыгожую пляцоўку, дзе праводзяцца цікавыя мерапрыемствы для дзяцей.

Камфортным ветэраны прызналі і новы кінатэатр, размешчаны зусім побач з бібліятэкай. Якасць відэаперадачы і гуку яны змаглі ацаніць падчас прагляду фільма пра родную Капыльшчыну.

Напэўна, для любога ветэрана-кіраўніка важна пачуць з першых вуснаў ад старшыні райвыканкама, чым жыве горад сёння, як ідуць справы ў розных сферах, якія ёсць праблемы, што дасягнута і што запланавана на будучыню. Усе пытанні абмеркавалі за круглым сталом, які быў арганізаваны ў зале паседжанняў райвыканкама. Тут удзельнікаў прывітаў кіраўнік раёна Сяргей Пілішчык, яго намеснікі Віталь Ракевіч, Святлана Лосік, Іван Заяц, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Кісляк, а таксама іншыя кіраўнікі розных сфер.

■ Сяргей Пілішчык расказвае пра раён

- Ваш вопыт і ўсё тое, што вы калісці зрабілі на карысць раёна, мы вельмі цэнім, - звярнуўся да прысутных Сяргей Пілішчык. — Жадаецца паказаць, што пасля вашага сыходу на заслужаны адпачынак мы перанялі досвед і працягнулі годныя распачынанні. Горад і раён развіваюцца і не стаяць на месцы. Сёння вы змаглі ў гэтым упэўніцца самі, наведаўшы некаторыя аб'екты. Ваша жыццёвая пазіцыя вельмі патрэбная і важная для нас. Бясспрэчна, вы - актыўная сіла.

Былыя кіраўнікі змаглі задаць хвалюючыя пытанні, на якія адразу ж атрымалі кампетэнтныя адказы. Напрыклад, былога начальніка аддзела статыстыкі райвыканкама Івана Сакалоўскага хвалявала кадравае пытанне ў медыцыне: як ідуць справы з маладымі спецыялістамі і ці хапае сёння ўрачоў у ЦРБ. Былы начальнік падатковай інспекцыі Вацлаў Жук адзначыў, што ветэранам хацелася б атрымліваць больш інфармацыі ў некаторых пытаннях.

■ Ускладанне кветак да помніка загінуўшым землякам

Уладзімір Выскварка, агульны дырэктарскі стаж якога ў Смаліцкай і Семежаўскай сярэдніх школах складае 33 гады, распавёў:

- Я ўважліва сачу за ўсім, што сёння адбываецца ў раёне. Дзякуй газеце «Слава працы» за асвятленне ўсіх падзей. Раёнку я чытаю, як гаворыцца, ад скарынкі да скарынкі. Ёсць невялікае пажаданне: хацеў бы больш бачыць у газеце інфармацыі аб тым, якія пазіцыі займае сельскагаспадарчая галіна раёна на фоне іншых рэгіёнаў.

■ Пад час наведвання дзіцячай бібліятэкі

Выказаў сваё меркаванне аб сустрэчы і былы начальнік упраўлення райсельгасхарчу райвыканкама, а пасля кіраўнік Барысаўскага раёна Яўген Сівец:

— Хачу выказаць удзячнасць за арганізаваную сустрэчу і за ўсё тое, што робіцца сёння ў раёне. Як былы малалетні вязень кажу вялікі дзякуй за добрую матэрыяльную дапамогу. Таксама прыемна бачыць перамены да лепшага, якія ўвесь час адбываюцца на Капыльшчыне. Словы падзякі і раённаму Савету ветэранаў, якi заўсёды падтрымлівае тых, хто знаходзіцца на заслужаным адпачынку.

Службы і структурныя падраздзяленні

Інфармацыйныя рэсурсы

Інфармацыйныя рэсурсы